Вы тут

Шанхай, Пекін і Сянган — у топ-10 найбуйнейшых фінансавых цэнтраў


Летась па індэксе развіцця ў лік дзесяці найбуйнейшых фінансавых цэнтраў свету ўвайшлі Нью-Ёрк, Лондан, Токіа, Сянган, Шанхай, Сінгапур, Парыж, Франкфурт, Пекін і Чыкага, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Пра гэта гаворыцца ў Дакладзе аб індэксе развіцця міжнародных фінансавых цэнтраў, апублікаваным у China Economic Information Service пры інфармацыйным агенцтве “Сіньхуа”. Згодна з дакладам, у апошнія 6 гадоў пазіцыі Нью-Ёрка і Лондана ў рэйтынгу амаль не змяніліся, Сінгапур апусціўся з трэцяга на шостае месца, Токіа і Сянган падняліся на 3-е і 4-е месца, з 7-га па 10 месца занялі Парыж , Франкфурт, Пекін і Чыкага адпаведна. 

Увогуле, змяненне пазіцый у рэйтынгу міжнародных фінансавых цэнтраў адпавядае характарыстыцы развіцця глабальнай фінансава-эканамічнай архітэктонікі за мінулы год, адзначыў прадстаўнік China Economic Information Service. Паводле яго слоў, фінансавыя цэнтры ў Еўропе выходзяць з крызісу, назіраецца павольны рост японскай эканомікі, тэндэнцыя росту эканомікі іншых краін з пачатковым рынкам у Азіі і Афрыцы паступова запавольваецца, адзначаецца нязначны спад у развіцці фінансавых цэнтраў у Амерыцы. 

Па фактары развіцця Шанхай сем гадоў запар займае першае месца і разглядаецца як самы ажыўлены фінансавы цэнтр у Азіі, а таксама ва ўсім свеце. Сянган падняўся з 7-га на 4-е месца ў рэйтынгу, Пекін з 2015 года захоўвае шостую пазіцыю. Летась Лондан і Нью-Ёрк занялі 2-е і 3-е месцы па фактары развіцця, што кажа аб паскарэнні развіцця фінансавых рынкаў і аб аднаўленні эканомікі Еўропы і Амерыкі. Пры складанні індэксу развіцця міжнародных фінансавых цэнтраў Сіньхуа ацэньвае міжнародныя фінансавыя цэнтры па пяці паказчыках, уключаючы развіццё фінансавага рынку, развіццё, падтрымку прамысловасці, узровень паслуг і становішча ў краіне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».