Вы тут

У Гомелі хлопец падпаліў сябе і нырнуў у фантан


Гомельскія праваахоўнікі дадуць прававую ацэнку дзеянням хлопца, які ў падпаленай вопратцы нырнуў у фантан "Лодачнік", размешчаны на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля абласнога цэнтра. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.


Здымак, на якім намалявана, як малады чалавек у падпаленай верхняй вопратцы бяжыць да фантана, выклаў на старонцы ў сацсетцы гомельскі влогер. Як мяркуецца, аматар вострых адчуванняў ў пагоні за славай пайшоў на рызыку дзеля таго, каб зняць ролік для Youtube пад назвай Fire challenge. З дапамогай асістэнтаў хлопец падпаліў верхнюю вопратку і нырнуў у фантан.

Як паведаміў Віталь Прыстромаў, асоба маладога чалавека высветлена, праводзіцца праверка. "Як толькі відэа было аддадзена агалосцы, а пра ягоны ўчынак напісалі мясцовыя СМІ, хлопец выдаліў ролік са свайго канала ў сацсетцы. Аднак гэта не з'яўляецца прычынай спынення праверкі", - сказаў суразмоўца.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».