Вы тут

Над палаючым мостам каля Полацка


5 ліпеня адбылася знакавая падзея для аматараў гісторыі — полацкія краязнаўцы ўстанавілі ў аграгарадку Клясціцы памятную шыльду недалёка ад ракі Нішчы на месцы, дзе калісьці стаяў драўляны мост падчас вайны 1812 года.


У Клясціцах каля самай дарогі размяшчаецца прыродны валун, на ім і ўсталявалі памятную шыльду наступнага зместу:

«Гэтым каменем адзначана месца моста, дзе ў 1812 г. грэнадзёры 2-га батальёна Паўлаўскага грэнадзёрскага палка кінуліся на падпалены мост, першымі вызвалілі вёску Клясціцы 19 ліпеня 1812 г. і тым самым спынілі наступленне французаў на сталіцу Санкт-Пецярбург, Расійскай імперыі».

Гранітны камень быў дастаўлены на памятнае месца старшынёй Клясціцкага сельвыканкама Мікалаем Хаменкам.

Памятная табліца выраблена па ініцыятыве і за сродкі трох полацкіх краязнаўцаў: Андрэя і Аляксея Бухавецкіх, Мікіты Ізідзерава, шыльда ўстаноўлена да 205-гадовага юбілею Айчыннай вайны, Клясціцкай бітвы ў вайне 1812 года. На таблічцы паказаны момант карціны Пітэра Хеса «Бітва пры Клясціцах».

У 2008 годзе падчас рэканструкцыі Клясціцкай ГЭС быў скід узроўню вады, адкрыліся натуральныя берагі ракі Нішчы. З вады паказаліся драўляныя палі старога моста, Мікалай Хаменка сфатаграфаваў іх. Краязнаўцы адзначылі месца, дзе праходзіў бой за гэты мост, на сённяшні дзень выяўлена дакладнае месца, дзе стаяла французская батарэя на высокім беразе ракі, адкуль французы ў 1812 годзе вялі агонь па рускіх войсках.

Вызначыць дакладнае месца моста краязнаўцам дапамог план бітвы пры Клясціцах з архіва Санкт-Пецярбурга. На плане паказана дакладна, дзе па абодвух баках ракі Нішчы на момант вайны 1812 года быў той самы адзіны мост.

Бітва пад Клясціцамі — трохдзённы бой паміж французамі і асобным корпусам рускай арміі каля вёскі Клясціцы (цяпер у Расонскім раёне) у ходзе вайны 1812 года.

Свае войскі Вітгенштэйн размясціў максімальна зручна для атакі. На світанку 19 ліпеня 1812 года пачалася бітва, якая лічыцца першай і бясспрэчнай перамогай рускіх войскаў у вайне 1812 года.

Для здабыцця перамогі корпусу Вітгенштэйна было неабходна пераправіцца цераз Нішчу і выбіць французаў з мястэчка Клясціцы. Але пераправа цераз раку знаходзілася пад моцным агнём французскай артылерыі. Атрад Кульнева з дзвюма гарматамі лёгкай 27-й роты адшукаў непадалёк брод цераз раку і пачаў праследаванне непрыяцеля. Удзіно, разумеючы, што Клясціцы яму ўжо не ўтрымаць, загадаў запаліць мост і рыхтавацца да адступлення. Па палаючым мосце наперад кінуўся 2-і батальён Паўлаўскага грэнадзёрскага палка, у той час як гродзенскія гусары і ямбургскія драгуны пачалі пераходзіць раку Нішчу ўброд.

У гэтай бітве рускім войскам пад камандаваннем генерала Вітгенштэйна ўдалося атрымаць перамогу, нягледзячы на колькасную перавагу французскіх войскаў.

Андрэй Бухавецкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».