Вы тут

Музей фартыфікацыі і ўзбраення з'явіцца ў Брэсцкай крэпасці


Пра тое, што ў музеі «Форт №5», які з'яўляецца філіялам мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», плануецца стварыць новую экспазіцыю, расказаў на адкрыцці выстаўкі дырэктар мемарыяльнага комплексу Рыгор БЫСЮК.


У памяшканні пятага форта наладжана выстаўка «Брэст-Літоўская крэпасць у сістэме крэпасцяў Расіі ХІХ стагоддзя». Равесніцы Брэсцкай фартэцыі былі ўзведзеныя на тэрыторыі цяперашніх Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі. А сёлета спаўняецца 175 гадоў з часу ўводу ў строй Брэсцкай крэпасці. І музейныя ўстановы згаданых краін падзяліліся з брастаўчанамі матэрыяламі, таму і стала магчымая названая выстаўка. На яе стэндах расказваецца пра гісторыю васьмі крэпасцяў Расійскай імперыі.

А пяты форт, які ўжо больш за дзесяцігоддзі дзейнічае як асобны музей, быў выбраны месцам для міжнароднай выстаўкі для таго, каб яшчэ раз прыцягнуць да яго ўвагу. Цяпер распрацоўваецца канцэпцыя новага музея фартыфікацыі і ўзбраенняў. Ідэю яго стварэння падказаў інтарэс наведвальнікаў да гісторыі фартыфікацыі, які год ад году расце. Але каб адкрыць новы музей, трэба правесці работы па рэстаўрацыі, цеплазабеспячэнні, электрыфікацыі амаль 200-гадовага будынка. Праект разглядаецца як частка вялікай праграмы па падрыхтоўцы горада да 1000-гадовага юбілею. «Цяперашняя выстаўка стала пралогам да будучай экспазіцыі», — сказала навуковы супрацоўнік мемарыяльнага комплексу Алена МІЦЮКОВА. Штогод пяты форт наведвае прыкладна 15 тысяч чалавек, а пасля стварэння новай экспазіцыі супрацоўнікі прагназуюць павелічэнне патоку турыстаў у разы.

Святлана ЯСКЕВІЧ

уасkеvісh@zvіаzdа.bу

Фо­та Ва­ле­рыя КА­РА­ЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.