Вы тут

За бруднае паветра адказалі рублём


Адным з кірункаў дзейнасці органаў Мінпрыроды з'яўляецца ахова атмасфернага паветра. Для мінімізацыі выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра органамі Мінпрыроды праводзіцца работа, накіраваная на безумоўнае выкананне суб'ектамі гаспадарання прыродаахоўных мерапрыемстваў, укараненне (мадэрнізацыю) газаачышчальных установак, эфектыўнае выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў і павелічэнне выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі і інш. Між тым пры правядзенні праверак рэгулярна выяўляюцца парушэнні патрабаванняў прыродаахоўнага заканадаўства ў частцы аховы атмасфернага паветра.


Так, Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў межах кантролю за выкананнем патрабаванняў заканадаўства ў частцы аховы атмасфернага паветра ў лютым бягучага года ўстаноўлены факт выкіду адным са сталічных прадпрыемстваў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра без спецыяльнага дазволу. У адпаведнасці з законам «Аб ахове атмасфернага паветра» юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць гаспадарчую і іншую дзейнасць, звязаную з выкідамі забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц выкідаў, абавязаны атрымліваць дазвол на такія выкіды і выконваць умовы, прапісаныя ў дазволах. Пры дэталёвым вывучэнні абставін справы ўстаноўлена, што названае прадпрыемства ажыццяўляе дзейнасць, звязаную з выкідамі забруджвальных рэчываў, без адпаведнага дазволу на працягу 6 месяцаў, а значыць, яно прычыняла шкоду навакольнаму асяроддзю. У гэтым выпадку вінаватая асоба ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 15.48 КоАП прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на суму 230 руб. Акрамя таго, па факце прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю прад'яўлена прэтэнзія на суму 577,91 руб.

Магілёўскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па факце работы без адпаведнага дазволу ў дачыненні да аднаго з прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці ў сакавіку бягучага года быў пачаты адміністрацыйны працэс. Па выніках разгляду вінаватыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 15.48 КоАП у выглядзе штрафу на суму 1242 руб., па факце прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю прад'яўлена прэтэнзія на суму 2359,48 руб.

У цяперашні час накладзеныя штрафныя санкцыі задаволены ў поўным аб'ёме.

Аляксандр ЦАБРУК, намеснік начальніка ўпраўлення каардынацыі кантрольнай дзейнасці Мінпрыроды

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?