Вы тут

Чаму карэспандэнт «Звязды» ў Віцебску уцякаў ад хлопца на хадулях?


У адзін з вечароў на «Славянскім базары ў Віцебску» наш карэспандэнт прагуляўся па фестывальным горадзе.


На «Базары» практычна з раніцы да ночы жыццё, як гаворыцца, бурліць зусім не побач з Летнім амфітэатрам, галоўнай сцэнай. Цэнтр падзей — у раёне дырэкцыі. Яна знаходзіцца недалёка ад сімвала Віцебска — ратушы. Так што прыезджым знайсці «хлеба і відовішчаў» будзе нескладана. А тое, што «галоўнае» і самае цікавае на вуліцах менавіта там — не толькі маё меркаванне, а і тых, хто адказвае за «Базар». У прыватнасці, такую думку агучыў у інтэрв'ю кіраўнік дырэкцыі.

Менавіта на пешаходных вуліцах можна ўбачыць тое, што абавязкова прыемна здзівіць, пацешыць, запомніцца надоўга. І тут і там гандлююць, спяваюць, танцуюць. Непадалёк мастакі прадаюць свае работы і пішуць партрэты. Што датычыцца цэн на сувеніры і іншае, у параўнанні з мінулым годам, яны не павялічыліся.

А мо і вам, як і мне, сустрэнецца «Баба Яга» або дзяўчына з залатым тварам і рукамі — адна з майстроў вулічных прадстаўленняў? А мо вясёлая жанчына з шыльдачкай «Выйду замуж»? Можа,таксама ўбачыце выступ сапраўднага індзейца, які спявае і выконвае «шаманскія танцы» недалёка ад помніка Альгерду.

Як і ў папярэднія гады, шмат людзей каля павільёнаў і гандлёвых пляцовак раёнаў краіны. Тут вы можаце купіць вырабы народных умельцаў, паслухаць выступленні самадзейных артыстаў. І пашанцуе бясплатна пакаштаваць нацыянальныя беларускія стравы. Больш таго, калі спадабаецеся, нават могуць наліць «напой для дарослых». І спазнаць увесь «мацунак траў» зможаце, слухаючы выступленне гарманістаў, віртуозаў балалайкі з глыбінкі, дудароў... Я не выпіў, але паслухаў.

Рэкамендую прайсціся да «Лялечнага квартала». Спытайце гараджан, дзе ўсталявалі помнік старому Хатабычу, вам падкажуць. Там на вуліцы вы ўбачыце мімаў, скамарохаў на хадулях, казачных персанажаў. Папярэджваю, што адзін з «хадуноў» вельмі шкодны: абавязкова пастараецца абліць вас вадой з палівачкі. Аўтару гэтых радкоў даводзілася літаральна ўцякаць, каб артыст не абліў фотаапарат. Дарэчы, у Беларускім тэатры «Лялька», які стаў часовым домам для калектываў з розных краін, сёлета рэкордная колькасць спектакляў. У адзін з дзён іх было аж пяць! І гледачы, якія сыходзілі пасля спектакля, вымушаны былі пераадольваць паток людзей, якія заходзілі. Гэты «канвеер» асабіста мне запомніцца...

Падчас прагулкі вы можаце паназіраць за выступленнем тых, хто паказвае шоу з агнём, штукароў, артыстаў аўтарскай песні...

Нагадваю, што па добрай традыцыі пасля афіцыйнага закрыцця фэсту ёсць так званыя неафіцыйныя. Заўтра — 19 ліпеня — апошняе. Мо яшчэ паспееце прыехаць?

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Шпацыр па фестывалі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.