Вы тут

Прах мецэнаткі Магдалены Радзівіл перавезлі ў Мінск


Ініцыятыва, агучаная летась, калі адзначалася 155-годдзе з дня нараджэння княгіні, прадстаўнікамі знакамітага роду князямі Мацеем і Мікалаем Радзівіламі, сёлета ўвасобілася ў жыццё.


Імя Магдалены Радзівіл сапраўды зорнае для беларускай культуры і літаратуры. Яна (у ліку нямногіх прадстаўнікоў магнацкіх родаў) адкрыта называла сябе беларускай, падтрымлівала выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша аконца», Беларускае выдавецкае таварыства. Дзякуючы яе фінансаваму спрыянню пабачылі свет кнігі Максіма Багдановіча, Канстанцыі Буйло. А прыбытак ад продажу аднаго з самых каштоўных яе брыльянтавых калье — а гэта 15 тысяч долараў (на той час — вельмі вялікія грошы) — быў перададзены кляштару айцоў-марыянаў у Друі.

На жаль, у 1918 годзе Магдалена Радзівіл вымушана была эміграваць з Беларусі. Жыла ў Польшчы, Літве, Германіі. З 1932 года — у швейцарскім Фрыбуры, дзе і памерла ў 1945 годзе ва ўзросце 83 гадоў. Вядома, што яна ўсё жыццё ўспамінала пра Мінск, марыла жыць тут. Але ў варунках ваенных падзей ХХ стагоддзя вяртанне ў Беларусь было немагчымае.

Яшчэ дакладна не вядома, дзе будзе перазахаваны прах мецэнаткі. Канчатковае рашэнне мусяць днямі прыняць кіраўнік касцёла ў Беларусі архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Але найбольш лагічным і правільным бачыцца ідэя перазахавання праху ў касцёле Святых Сымона і Алены: тут ужо знайшлі апошні прытулак многія знакавыя дзеячы нашай культуры. Таксама варта памятаць, што кватэра Магдалены Радзвівіл размяшчалася ў свой час у адным з дамоў на плошчы Незалежнасці, акурат каля Чырвонага касцёла.

Марына ВЕСЯЛУХА

vеsіаluhа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Вяртанне дадому

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.