Вы тут

Дзве новыя спартыўна-забаўляльныя пляцоўкі адкрыліся ў Гомелі


Адна з іх размешчана на набярэжнай Сажа ў цэнтральным парку, а другая — у парку «Фестывальны».


Скейт-парк размешчаны непадалёк ад вяслярнай базы і мае некалькі спецыяльных прылад для трэніровак і трукаў з дошкай. Гомельскія скейтбардысты цяпер асвойваюць пляцоўку памерам 8 на 71 м. У дзень урачыстага адкрыцця тут правялі першыя спаборніцтвы.

У парку «Фестывальны» адкрылі першы ў Гомелі вяровачны гарадок. У ім два маршруты — для дзяцей і дарослых у залежнасці ад іх росту (ад 110 і 140 см адпаведна). Вышыня канструкцый — ад 2,5 да 4,5 метра. Тут ёсць падвесны мост, змейка з дошак і яшчэ каля дзесяці перашкод. Дарэчы, індывідуальны прадпрымальнік Дзмітрый Палійчук, які пабудаваў і абслугоўвае новую пляцоўку, сам прамысловы альпініст. Таму абяцае, што шпацыр па атракцыёне будзе бяспечным. Гарадок абсталяваны бесперапыннай страхоўкай, а праходжанне перашкод будзе пры абавязковай прысутнасці інструктара. У планах з часам дапоўніць гарадок хуткасным спускам і зрабіць прылады для заняткаў самых маленькіх — дзяцей ад 3 да 5 гадоў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Адчуй сябе чалавекам-павуком

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».