Вы тут

У Беразіне загінуў ратавальнік


Трагедыя адбылася ноччу з нядзелі на панядзелак. У 0.14 на пульт дзяжурнага РАНС паступіла інфармацыя аб тым, што па вуліцы Мінскай гарыць прыватны дом.


Калі ратавальнікі прыбылі на месца падзей, адкрытым полымем гарэла веранда дома. Пасля таго як пачалося тушэнне пажару, прагрымеў выбух. Гэта ўзарваўся газавы балон.

— Прапаршчык унутранай службы Дзмітрый Няборскі ў гэты момант знаходзіўся на пазіцыі ствольшчыка за некалькі метраў ад дома, — паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. — Адразу пасля выбуху калегі знайшлі яго на зямлі без прытомнасці і пачалі праводзіць рэанімацыйныя мерапрыемствы. Ратавальнік быў хутка дастаўлены ў бальніцу, дзе неўзабаве памёр...

Цяпер высвятляюцца ўсе абставіны трагедыі.

Дзмітрыю Няборскаму было 40 гадоў.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

sсhklеnnіk@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.