Вы тут

У Мінску прайшло пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў АДКБ


Перад ім Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў — удзельніц Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы. Нагадаем, што наша краіна цяпер старшынствуе ў ДКБ. Беларусь вызначыла прыярытэтам якаснае ўмацаванне ўплыву Арганізацыі на міжнароднай арэне, што стала адной з тэм сустрэчы.


— У сучасных умовах крызісу міжнародных адносін шматразова павышаецца роля дыпламатыі. Менавіта дыпламаты павінны прадэманстраваць свае ўменні, каб, вобразна кажучы, не даць ні найменшай магчымасці звяртацца да сілавога вырашэння спрэчных пытанняў, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што «сітуацыя ў свеце трывожная, таму неабходна ўдзяляць самую пільную ўвагу пытанням бяспекі нашых дзяржаў. Пры гэтым не толькі з ваеннага пункту гледжання, але і з палітычнага».

Не так даўно Прэзідэнт сустракаўся з міністрамі абароны і сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў — удзельніц АДКБ. Беларускі лідар расказаў, што падчас дыялогу абмяркоўваліся напрамкі, на якіх важна акцэнтаваць увагу. Да такіх сфер адносяцца, напрыклад, тэрарызм, наркатрафік, нелегальная міграцыя і кіберзлачыннасць.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

У тэму

Генеральны сакратар Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы Юрый Хачатураў выказаў занепакоенасць маніпуляцыямі вакол рэгіянальных канфліктаў і нарошчваннем ваеннай актыўнасці ў Еўропе, бо гэта можа прывесці да парушэння стратэгічнага балансу. У сучасным кантэксце вялікая роля належыць удасканальванню механізма знешнепалітычнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц АДКБ.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей паведаміў, што на пасяджэнні Савета Міністраў замежных спраў АДКБ абмеркавалі пытанні, якія вынесуць на разгляд чарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Напрыклад, будзе падрыхтавана Дэкларацыя ў сувязі з 25-годдзем Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 15-годдзем арганізацыі. Правесці чарговую сесію Савета калектыўнай бяспекі плануюць у Мінску бліжэй да канца года.

Загаловак у газеце: Роля дыпламатыі расце

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?