Вы тут

У сталіцы прайшоў VІІ З'езд беларусаў свету


У ім прынялі ўдзел больш за 300 дэлегатаў з больш чым 20 краін свету. У мерапрыемстве прыняў удзел міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір МАКЕЙ.


Сёння ў краінах свету, па розных звестках, пражывае ад 3 да 4 мільёнаў беларусаў. «Мы шчыра зацікаўленыя ў тым, каб паслядоўна нарошчваць удзел дыяспары ў сацыяльным, эканамічным, духоўным, культурным развіцці Беларусі, захаванні, прымнажэнні яе традыцый, — цытуе БЕЛТА Уладзіміра Макея. — У кожнага з нас свой погляд на жыццё, на развіццё краіны — гэта нармальна. Але кожны на сваім месцы можа многае зрабіць для дасягнення галоўнай мэты — не толькі захавання, але і ўмацавання незалежнасці беларускай дзяржавы».

Па словах міністра, Міністэрству замежных спраў і беларускай дыяспары неабходна вызначыць перспектыўныя сферы для супрацоўніцтва. Пачаткам можа стаць арганізацыя культурных іміджавых мерапрыемстваў, акрамя таго, найважнейшым напрамкам з'яўляецца вяртанне на беларускую зямлю культурных каштоўнасцяў.

Нагадаем, нядаўна Прэзідэнт на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі паставіў задачу больш актыўна развіваць узаемадзеянне з дыяспарай. «Мы зараз будзем вельмі шчыльна працаваць над гэтай праблематыкай. Ужо ёсць канкрэтныя прапановы. У найбліжэйшай будучыні гэта будзе мець аддачу», — дадаў Уладзімір Макей.

Таксама міністр замежных спраў закрануў аспект міжнароднага супрацоўніцтва Беларусі ў рамках АБСЕ. На яго думку, наша краіна здольная стаць пляцоўкай для «Хельсінкі-2» — дыялогу для пераадолення існуючых супярэчнасцяў ва ўзаемаадносінах паміж краінамі Еўраатлантыкі і Еўразіі. «Мінск гатовы стаць пляцоўкай для такога дыялогу. Працэс урэгулявання ўкраінскага крызісу паказаў, што мы здольныя выконваць такія складаныя і адказныя задачы», — адзначыў міністр.

Уладзімір Макей пракаментаваў і адносіны з Еўрапейскім саюзам. Паводле яго слоў, у рабоце над двухбаковымі пагадненнямі аб рэадмісіі і аблягчэнні візавага рэжыму ёсць шэраг тэхнічных момантаў, якія патрабуюць дапрацоўкі. «На гэтым этапе нашы еўрапейскія партнёры, на жаль, прапаноўваюць занесці ў гэтыя пагадненні моманты, якія для нас непрымальныя і ў пэўнай меры палітызуюць іх», — дадаў ён. На думку міністра замежных спраў Беларусі, стандарты павінны быць адзіныя для ўсіх.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».