Вы тут

Сакрэты эстонскіх ілюстратараў


Успамінаючы дзяцінства, складана не ўзгадаць момант, калі матуля прыемным, ціхім голасам чытала на ноч казкі. Гэтыя эпізоды абуджаюць цёплае пачуццё дабрыні, гармоніі. Калі чалавек сталее, усё больш мае патрэбу якраз у такіх успамінах. У Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» дэманструецца выстаўка твораў эстонскіх ілюстратараў «Жылі-былі…» па матывах знакамітых казак братоў Грым з нагоды старшынства Эстоніі ў Савеце Еўрапейскага саюза. Калі ёсць жаданне паглыбіцца ў дзіцячыя ўспаміны, ілюстрацыі эстонскіх майстроў дапамогуць у гэтым.


Цягам апошніх двух гадоў выстаўка з поспехам экспанавалася ў розных гарадах Італіі. Там экспазіцыя прываблівала не толькі маленькіх гледачоў, але і дарослых. Галоўны складнік папулярнасці выстаўкі — правільная канцэпцыя: сама ілюстрацыя — запатрабаваны кірунак ва ўсім свеце, а ў дадзенай сітуацыі мастакі не проста абралі тэму казак, але скіравалі ўвагу на гісторыях сусветна вядомых братоў Грым, зачапілі фантазію гледача.

 На выстаўку ў Мінск прывезлі каля шасцідзесяці работ дваццаці эстонскіх мастакоў — як маладых, што толькі пачынаюць творчы шлях, так і вядомых аўтарытэтных аўтараў, якія ў свае гады пакінулі прыкметны след у сусветным мастацтве.

 — Тэхнікі разнастайныя: выкарыстоўваем акварэль, гуаш, часта працуем са змяшанымі тэхнікамі, дзе задзейнічаны акварэль і, напрыклад, туш, — расказвае куратар выстаўкі, старшыня кніжнай графікі Эстоніі Війве Наор. — Такая мастацкая практыка дае аўтару больш свабоды, дапамагае адчуваць матэрыялы і спалучаць іх на адным палатне. Думаю, глядач заўважыць у карцінах не толькі інтэрпрэтацыю казкі — тут адлюстравана вельмі шмат дарослых тэм, якія аўтары калісьці перажылі самі.

Экспазіцыя захапляе колеравым рашэннем і вобразнасцю. Цікава прасачыць, як мастакі ўспрымаюць знешні выгляд герояў, падкрэсліваюць іх індывідуальнасць. Цікава параўнаць эстонскія ілюстрацыі з айчыннымі, увогуле прааналізаваць стылістыку і творчы погляд на ілюстрацыю. Такія выстаўкі спрыяюць сямейнаму адпачынку. Дзецям цікава параўноўваць вобразы, пра якіх яны чыталі ў кнізе, а цяпер бачаць на ўласныя вочы. Вучацца аналізаваць. Дарослыя ж таксама паглыбляюцца ў філасофскі аналіз і знаходзяць новыя сэнсы ў такіх, здавалася б, вядомых гісторыях.

Вікторыя АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.