Вы тут

У Савеце Рэспублікі адбылася нарада па пытаннях работы ЖКГ


У Савеце Рэспублікі адбылася нарада па падрыхтоўцы пасяджэння Прэзідыума Савета Рэспублікі па пытаннях работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.


Сустрэча адбылася пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандра Папкова. У нарадзе прынялі ўдзел міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Аляксей Васільеў, першы намеснік міністра энергетыкі Віктар Каранкевіч, першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна, намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Наталля Жукава і іншыя.

Спектр задач, якія былі разгледжаны ўдзельнікамі, надзвычай шырокі. Акрамя падрыхтоўкі будучага мерапрыемства было вызначана кола пытанняў для вывучэння, якія датычацца ўдасканалення прававых, арганізацыйных і эканамічных асноў развіцця і дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пытанні ЖКГ — у прыярытэце

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.