Вы тут

Да пабачэння і спаткання


Канцэрт закрыцця «базару» ў панядзелак стаў разыначкай на галоўным торце багатага фестывальнага меню. Тыя, хто бачыў трансляцыю, упэўнены, пагодзяцца. «Зорны дэсант» шоу практычна не саступаў па ўзроўні вядомасці і папулярнасці аналагічнаму, які выступіў на канцэрце адкрыцця. Светлавыя эфекты зачароўвалі. А самыя галоўныя «барометры» ацэнкі якасці падзеі — білеты — раскупілі задоўга да пачатку фэсту.


Глядач, такім чынам, прагаласаваў рублём, а дакладней — авансаваў. Як і ў мінулыя гады, канцэрты адкрыцця і закрыцця «базару» раскупляюцца ў першую чаргу.

У дырэкцыі адзначаюць, што з кожным годам усё больш білетаў набываецца праз інтэрнэт. І геаграфія краін, адкуль былі зроблены пакупкі, пашыраецца.

А сёння,19 ліпеня, у Віцебску апошні фестывальны дзень. Кропку ў праграме «Славянскага базару» паставіць позна вечарам гурт «Сплін».

Дарэчы, як вядома, слова «сплін» азначае роспач, маркота, тужлівы настрой. Пасля «базару» адчуваецца, бадай, зусім іншае. Напэўна, не памылюся, калі скажу, што гэта — стомленасць. І зразумела: як яшчэ адчуваць сабе пасля 10-дзённага святочнага марафону?

«Сакрэт» базару ў тым, што нават і пасля неафіцыйных дзён можна «пабываць на ім». Напрыклад, па-ранейшаму, працуюць некаторыя фестывальныя выставы.

У СМІ абавязкова вы яшчэ шмат чаго прачытаеце пра «базар». І вядучыя тэлевізійных каналаў, падводзячы вынікі тыдня, безумоўна, нагадаюць пра фестываль. Канешне, ёсць і тыя, каму «базар» не падабаецца. Але ў дырэкцыі вельмі ўважліва вывучаюць крытычныя заўвагі, негатыўныя водгукі. Пра гэта сёлета на прэс-канферэнцыі адкрыцця нагадаў кіраўнік дырэкцыі Аляксандр Сідарэнка.

З пункту гледжання прагматыкаў, «базар» як брэнд незалежнай Беларусі працуе і на эканоміку нашай краіны. Павелічэнне колькасці турыстаў, дадатковы інтарэс інвестараў — заслуга арганізатараў фестывалю. Безумоўна, яго штогадовае правядзенне на нязменна высокім узроўні стала магчымым, дзякуючы падтрымцы кіраўніцтва краіны і асабіста Прэзідэнта.

А ў дырэкцыі зноў жа па добрай традыцыі ўжо працуюць над чарговым, 27-м па ліку фэстам.

У любым выпадку цяжка ўявіць сабе Віцебск і Беларусь без «базару». Хто ведае, можа ў яго будзе такі ж лёс, як у Алімпійскіх гульняў? Мо ён пераўтворыцца ў нейкі новы фестываль? Час пакажа!

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».