Вы тут

Санаторна-курортныя арганізацыі запоўнены цяпер фактычна цалкам


Санаторна-курортныя арганізацыі запоўнены цяпер фактычна цалкам, аднак калі ёсць жаданне адпачыць і прайсці аздараўленне ў наступным месяцы, то сёе-тое яшчэ можна знайсці.


Паводле слоў дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзя БАЛБАТОЎСКАГА, санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі стабільна працавалі ў першым паўгоддзі — запаўненне ў іх супастаўнае з аналагічным перыядам мінулага года, у цэлым дзесьці больш за 70 працэнтаў. З выкарыстаннем сродкаў бюджэту і дзяржаўнага сацыяльнага страхавання адпачылі сёлета 380 тысяч грамадзян.

За 1-ю і 2-ю змены каля 100 тысяч дзяцей прайшлі аздараўленне ў лагерах кругласутачнага знаходжання і каля 200 тысяч — у лагерах дзённага знаходжання. Без экстранных сітуацый адпрацавалі ў 1-ю і 2-ю змены каля пяці тысяч гэтых устаноў. Кошт пуцёўкі ў 1-ю змену ў кругласутачным лагеры склаў за 18 дзён 380 рублёў, у спартыўным лагеры з кругласутачным знаходжаннем за 18 дзён — 420. На 4-ю змену яшчэ нават можна набыць пуцёўку. У першым паўгоддзі вырасла свабодная рэалізацыя пуцёвак, у тым ліку па экспарце паслуг, які павялічыўся прыкладна на 10 працэнтаў да ўзроўню мінулага года.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Якое лета без санаторыя...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.