Вы тут

Дэлегацыя Еўрапейскага парламента прыехала ў Мінск


Наша краіна можа іграць актыўную ролю ў абнаўленні двухбаковага дыялогу паміж Усходам і Захадам. Актываваць кантакты дапаможа маштабны дыялог, выбудаваны па прынцыпе «Хельсінкі-2», ідэю якога прапанаваў Прэзідэнт Беларусі на адкрыцці 26-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Пра гэта на сустрэчы нагадаў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляслаў ПІРШТУК.


— Наша краіна безумоўна зацікаўлена ў развіцці адносін з Еўрасаюзам. Мы заўсёды з'яўляліся надзейным партнёрам з пункту гледжання не толькі падтрымання сацыяльна-эканамічнай стабільнасці ў рэгіёне, але і іншых вельмі важных пытанняў еўрапейскага значэння, — падкрэсліў Баляслаў Пірштук. — Я маю на ўвазе, перш за ўсё, ваенна-палітычную, энергетычную, экалагічную стабільнасць, барацьбу са злачыннасцю, нелегальнай міграцыяй і цэлы шэраг падобных праблем.

Старшыня дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю Багдан ЗДРАЕЎСКІ адказаў, што самае галоўнае — гэта наладзіць дыялог. Як адзначыў спадар Здраеўскі, з іх боку асаблівая ўвага ўдзяляецца пытанням развіцця Усходняга партнёрства, а таксама адносін у рамках Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства «Еўранэст». Для дасягнення больш канструктыўнага дыялогу неабходна развіваць адносіны паміж Беларуссю і еўрапейскімі інстытутамі. Так, напрыклад, было прынята рашэнне аб дадатковай падтрымцы ў развіцці Балонскага працэсу.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Заходні вектар

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.