Вы тут

Першы ў Беларусі кукурузны лабірынт адкрыецца пад Мінскам 19 жніўня


Забаўляльны комплекс з лабірынтам на кукурузным полі "Кукуполіс" адкрыецца амаль у 30 км ад Мінска 19 жніўня, паведамілі ў сялянска-фермерскай гаспадарцы "ДАК".


Фота: chance4traveller.com

Парк незвычайных забаў размясціўся на плошчы 2,5 га ў Дзяржынскім раёне і будзе працаваць да 29 кастрычніка. Кошт квітка складзе Br4-7, дзецям да 7 гадоў уваход бясплатны.

У кукурузным лабірынце будзе некалькі ўзроўняў складанасці, яго можна прайсці як у адзіночку, так і камандай. Падчас квэста наведвальнікі змогуць выпрабаваць сябе ў ролі сышчыкаў, лепшыя атрымаюць ўзнагароду і званне першапраходцы "Кукуполіса".

Таксама прадугледжаны атракцыёны для дзяцей (горкі, арэлі, батуты, паветраныя змеі, водныя пісталеты), фуд-корт. Будзе працаваць кантактны заапарк, дзе прапануюць пракаціцца на канях, пагуляць з трусамі і падаіць коз. У зоне адпачынку агропарка побач з возерам размешчаны горад майстроў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».