Вы тут

Кітай дэманструе ўпэўнены эканамічны рост


У КНР апублікаваны асноўныя паказчыкі развіцця ў першым паўгоддзі.


Згодна з  агучанымі паказчыкамі за названы перыяд часу нацыянальная эканоміка КНР вырасла на 6,9 працэнта ў гадавым вылічэнні, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Гэта дэманструе ўсё больш прыкметную дынаміку развіцця кітайскай эканомікі ў бок паляпшэння пры захаванні стабільнасці, пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў КНР Янь Пэнчэн. Працягваецца пастаянная трансфармацыя і абнаўленне эканамічнай структуры нароўні са спарадкаванай зменай мадэлі эканамічнага росту за кошт новых драйвераў, сказаў Янь Пэнчэн, падкрэсліўшы, што кітайская эканоміка валодае магчымасцямі і ўмовамі для захавання цяперашняй тэндэнцыі спрыяльнага развіцця пры падтрыманні стабільнасці, што будзе садзейнічаць ажыццяўленню мэты забеспячэння сярэдневысокага росту у далейшай перспектыве і ўзняцця эканомікі на сярэдневысокіх ўзровень. 

Вынікі перасягнулі чаканні і былі дасягнуты з цяжкасцю», - сказаў Янь Пэнчэн. Кітайская эканоміка дамаглася ўражлівых вынікаў сапраўды з цяжкасцю, калі ўлічыць яе каласальныя маштабы, слабое аднаўленне сусветнай эканомікі і наяўнасць структурных супярэчнасцяў унутры краіны, заўважыў чыноўнік, дадаўшы, што гэта стала магчымым дзякуючы структурнай трансфармацыі і мадэрнізацыі. Рост кітайскай эканомікі забяспечваюць шэраг фактараў. Па-першае, спажыванне як асноўная сіла, стымулюючая эканамічны рост. За апошнія тры гады доля ўкладу канчатковых спажывецкіх выдаткаў у эканамічны рост склала адпаведна 48,8, 59,7 і 64,6 працэнта. У першым паўгоддзі гэтага года паказчык склаў 63,4 працэнта, што на 30,7 працэнтнага пункта перавысіла долю інвестыцый. 

Па-другое, вядучая роля інавацый у садзейнічанні эканамічнаму росту. Пры гэтым назіраецца паскораны рост новых драйвераў. У першай палове года дабаўленая вартасць, створаная ў кітайскай галіне высокіх тэхналогій і вырабу абсталявання, адпаведна вырасла на 13,1 і 11,5 працэнта. У той жа час рост аб'ёму вытворчасці на буйных кітайскіх прадпрыемствах склаў 6,9 працэнта. Бесперапынна з'яўляюцца і бурна развіваюцца новыя галіны, новыя формы і мадэлі гаспадарання, а таксама новая прадукцыя, што надае энергічны стымул працягламу і здароваму развіццю кітайскай эканомікі. 

Па-трэцяе, эфект структурных рэформаў у сферы прапановы, прыкметнае паляпшэнне суадносін паміж прапановай і попытам на рынку. Закрыццё велізарнай колькасці "зомбі-прадпрыемстваў" па меры ліквідацыі залішніх вытворчых магутнасцяў стварыла прастору для дзейнасці вядучых і добра дзеючых кампаній. У выніку аптымізавалася размеркаванне рэсурсаў і размяшчэнне вытворчых магутнасцяў, палепшылася суадносіны паміж прапановай і попытам і гаспадаранне бізнесу, а таксама рынкавыя чаканні. Па-чацвёртае, пастаяннае ўдасканаленне асяроддзя для развіцця кампаній, павышэнне ініцыятыўнасці і жыццяздольнасці мікрасуб'ектаў. У першай палове года ў краіне было зарэгістравана 2,91 млн кампаній з прыростам на 11,1 працэнта. Пастаянна павышаўся ўзровень адкрытасці ў такіх сферах як паслугі, апрацоўчая прамысловасць. Кітай застаецца адным з самых прывабных рынкаў для інвестараў. "Мы ў той жа час прынялі да ўвагі, што існуе цэлы шэраг фактараў нестабільнасці, нявызначанасці і непрадказальнасці ў працэсе глабальнага эканамічнага аднаўлення, - сказаў Янь Пэнчэн. - Нейтралізацыя глыбінных структурных супярэчнасцяў і схаваных рызык на айчынным рынку, - задача не з лёгкіх". 

Існуе неабходнасць далейшага адсочвання нерацыянальных капіталаўкладанняў за мяжой. У першай палове года прамыя нефінансавыя інвестыцыі Кітая за мяжой скараціліся на 45,8 працэнта, што звязана, у прыватнасці, з узмацненнем жорсткасці кантролю кампетэнтных ведамстваў за сапраўднасцю інвестыцыйнай дзейнасці кітайскіх кампаній у канцы мінулага года. "Мы падтрымліваем замежную інвестыцыйную дзейнасць тых айчынных кампаній, якія валодаюць здольнасцю і ўмовамі", - сказаў Янь Пэнчэн, дадаўшы, што ўрад аказвае падтрымку, у прыватнасці кампаніям, якія ажыццяўляюць інвестыцыйную і гаспадарчую дзейнасць у рамках будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху і Марскога Шаўковага шляху ХХІ стагоддзя і рэалізуюць праекты супрацоўніцтва ў сферы міжнародных вытворчых магутнасцяў. Адсочвацца будуць замежныя інвестыцыі ў сферу нерухомасці, гасцінічнага бізнесу, кінатэатраў, забаў і спартыўных клубаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?