Выстаўка да 500-годдзя Рэфармацыі, прысвечаная Марціну Лютэру і Францыску Скарыну, праходзіць у галерэі «Універсітэт культуры».
Экспазіцыя арганізавана пры дапамозе пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі, а таксама грамадскага аб'яднання «Масты».
Падчас адкрыцця выстаўкі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Германіі ў Беларусі Петэр ДЭТМАР прыгадаў гісторыю рэфарматара Марціна Лютэра. Спадар пасол заўважыў, што для беларусаў самай знакавай асобай часоў Рэфармацыі быў, ёсць і будзе Францыск Скарына. Хоць Марцін Лютэр і не бываў на беларускіх землях, яго ўплыў ва ўсім свеце быў вельмі моцны. Нават у даваенным Мінску мелася дзве лютэранскія царквы, а ідэі лютэранства і пратэстантызму знаходзяць сваіх многіх прыхільнікаў і сёння. Бо дзякуючы Лютэру кожны народ мае магчымасць чытаць Біблію на сваёй роднай мове, а таксама мець такія ўнікальныя кнігі, як Вялікі і Малы Катэхізісы.
На выстаўцы можна ўбачыць не толькі выявы Марціна Лютэра, але і дэтальна распрацаваныя карты і схемы, што распавядаюць пра яго працу. Гэта дапамагае не толькі ўспомніць пра знакавага дзеяча, але і больш даведацца пра яго дзейнасць.
Імёны Марціна Лютэра і Францыска Скарыны ўвекавечаны не толькі ў памяці іх землякоў, яны вядомы ў цэлым свеце. Праз пяць стагоддзяў пра іх размаўляюць, здзіўляюцца іх талентам, іх шануюць і дзякуюць ім.
Выстаўка працуе да 25 ліпеня.
Анастасія АЎХІМОВІЧ
Фота Юрыя ІВАНОВА
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!