Вы тут

На мове аблічча


...Нягледзячы на даволі-такі халаднаватае надвор'е (а сёлета нехта іншае заспеў?), ён стаяў на пешаходным пераходзе насупраць мяне на другім баку вуліцы ў чаканні зялёнага святла святлафора (а хацелася сказаць, што ў спадзяванні дачакацца сапраўднага лета) басанож. У шатландскім кілце з абавязковай сумачкай на поясе. Рукі і ногі маладога чалавека былі ўсе ў татуіроўках. На твары — пірсінг. Мочка аднаго вуха была расцягнута тунэлем памерам з добры сподачак. У другім вуху тунэль быў больш сціплы. Там жа, у вушах, тырчэлі навушнікі. На галаве... Ну, такі адмысловы «хаер», валасы, вядома, пафарбаваныя. Хлопец глядзеў у экран гаджэта і не звяртаў ні на кога ўвагі.


А ўсе пешаходы навокал — хто з усмешкай, хто са здзіўленнем — толькі яго аднаго і разглядалі. Выглядаў ён сапраўды досыць экзатычна. («Добра там, дзе мяне няма. Калі не верыце, магу прыйсці».) Ужо і святлафор мала каго цікавіў, калі загарэлася зялёнае святло, толькі тады мінакі нібы крыху ачомаліся. («Пяшчотны пацалунак ззаду ў шыю. Вельмі кранальны і інтымны момант. Не разумею, чаму людзі ў метро так з-за гэтага псіхуюць».) Малады чалавек, усё так жа не адрываючы вачэй ад экрана тэлефона, ступіў на праезную частку. Было зразумела, што яго абсалютна не цікавіць меркаванне навакольных, з іншага боку, ён цудоўна ўсведамляў, якой увагай карыстаецца. («Не такая страшная бяда, як праз прызму свайго ўспрымання з надрывам і безвыходнасцю праз мастацтва яе падносіць творчы чалавек».)

Шчыра скажу, нягледзячы на свой знешні выгляд, хлопец выклікаў у мяне сімпатыю. Усё гэта «буйства фарбаў» яму, як не дзіўна, пасавала. (Памятаеце з мульціка? «Ногі... Крылы... Галоўнае — хвост!») Адзінае, засталіся пытанні... Кожны з нас імкнецца данесці да навакольных нейкую інфармацыю не толькі вербальным шляхам і не абавязкова заўсёды ўсвядомлена. Мова цела, жэстаў, знешнасці таксама часам могуць даць сёе-тое для роздуму. Інакш не бывае. (Памятаеце, як гаварылі героі мультфільма «Следства вядуць Калабкі»? «— Або нешта здарылася, або адно з двух».) Я не такі вялікі знаўца маладзёжных субкультур, але было відавочна, што побач са мной прайшло не проста кароткае «пасланне» навакольным, а як мінімум усе тамы «Вайны і міру».
(«— Я ўчора ледзьве з жонкай не развёўся. — А чаму «ледзьве»? — Мы пасварыліся, яна сказала, што сыходзіць ад мяне, але перад выхадам так доўга наносіла макіяж, што забылася, куды збіралася».)

Канешне, менавіта яны, жанчыны, першыя ў справе такіх адмысловых «пасланняў» навакольным і найперш мужчынам. Не перастаюць здзіўляць з году ў год. Памятаеце, яшчэ зусім нядаўна ў дзяўчат былі ў модзе пафарбаваныя ў яркі колер падпахі? Кіслотны колер па задуме павінен быў гарманіраваць з валасамі і дапаўняць вобраз. Як вам? («Нішто так не дэмаралізуе праціўніка, як шатландскія парашутысты».) Забудзьцеся, гэта ўчарашні дзень! Новы модны вулічны (не на подыуме) трэнд — выпіраючыя пад празрыстым адзеннем саскі. Простае павелічэнне грудзей — гэта ўжо не цікава! Амерыканскія пластычныя хірургі цяпер працуюць, як на канвееры, робячы саскі больш выпуклымі, выкарыстоўваючы татуаж, асвятляючы ці, наадварот, зацямняючы іх. («Аднойчы ў цырульні ты не пасаромеешся дастаць руку з-пад накідкі, каб пачасаць нос. Усё, дзяцінства скончылася ў гэты момант».) Ну, з гэтай модай я яшчэ пагаджуся. Хоць пры такім леце калі тое вока адпачне? («— Чаму зноў губы абветраныя? — Надвор'е і дзяўчаты. — Гэта як? — Дзяўчаты так апранаюцца, што, праходзячы міма, аблізваешся. А на вуліцы вецер...»)

Хоць нядаўна ў Вялікабрытаніі звольнілі барменшу, якая прыйшла на работу без бюстгальтара. Кіраўніцтва ўстановы прапанавала дзяўчыне вярнуць на сябе гэты прадмет гардэробу, але барменша адмовілася і страціла працу. Яна сказала, што адчула сябе прыніжанай і пераканалася ў ...непрафесіяналізме сваіх ужо колішніх калег. («Больш ведаеш — мацней помсціш».) Вось і зразумей іх, гэтых замежнікаў-мужчын. Дзяўчаты ў масы прыгажосць прасоўваюць, ды што там — новы модны трэнд, а тыя... («Жыццё — гэта адзін суцэльны парадокс. Не верыце? Вось вам просты прыклад. Упакоўка для піцы квадратная, сама піца — круглая, а ядуць яе, наразаючы на трохвугольнікі...»)

Калі з жаночымі выпукласцямі ўсё адносна бяскрыўдна, дык наступная навіна моцна здзівіла. Вы ведалі, што апошні піск пластычнай хірургіі — не павялічэнне, а... ушыванне вуснаў? («Калі ранкам чысціла зубы, у ракавіну ўпаў таракан... З аднаго боку я разумела, што ён упаў са столі, але ў той жа час з'явілася нейкае адчуванне, што ў галаве ім ужо цеснавата...») У модзе аперацыя, якая дазваляе стварыць пачуццёвы выгіб і падкрэсліць так званы «лук Купідона». Верхняя губа пасля такой хірургічнай маніпуляцыі набывае акрэсленую форму літары «М» — вельмі папулярную ў Японіі і азіяцкіх краінах. («— Пацалуй мяне ў знак прымірэння. — А дзе ён у цябе?») Але ўшыванне — дастаткова хваравітая і «крывавая» аперацыя. («— Чаму ты не застаўся ў яе начаваць? — У яе прозвішча Багамол...») Вось і хочацца спытаць: ці варта яно таго? Суцяшае толькі тое, што новы трэнд з-за дарагоўлі аперацыі наўрад ці стане масавым. Тое і добра. («Усім прынцэс падавай. А я Папялушку хачу!»)

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.