Вы тут

У нашых школьнікаў — чатыры медалі на Міжнароднай алімпіядзе па хіміі


Чатыры медалі заваявалі на 49-й Міжнароднай алімпіядзе па хіміі, якая завяршылася ў Тайландзе, беларускія школьнікі.


З сярэбранымі ўзнагародамі вярнуліся на радзіму выхаванка Ліцэя БДУ Паліна Булаўская, вучань бабруйскай гімназіі №2 Аляксей Харлап і Аляксей Гарохаўскі (мінская гімназія №29). Бронзавы медаль — у выпускніка Ліцэя БДУ Рамана Мазура.

У Тайландзе спаборнічалі старшакласнікі з 76 краін свету. Школьнікі разыгралі паміж сабой 36 залатых, 65 сярэбраных і 95 бронзавых медалёў.

Па ўмовах алімпіяды, кожную краіну можа прадстаўляць каманда, у якую ўваходзяць не больш за чатыры школьнікі і два педагогі. Алімпіяда складаецца з двух выпрабаванняў: тэарэтычнага і практычнага. Абодва доўжацца да 5 гадзін і праводзяцца ў розныя дні.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Без промахаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».