Вы тут

​Новая спецыяльнасць адкрываецца ў магістратуры БДУ


Новая спецыяльнасць «праектаванне складаных інтэграваных сістэм» адкрываецца ў магістратуры Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.


Ініцыятарамі яе стварэння выступілі загадчык кафедры тэхналогій праграмавання ФПМІ БДУ Аляксандр Курбацкі і загадчык кафедры тэлекамунікацый і інфармацыйных тэхналогій факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій Юрый Варатніцкі. Да гэтага часу падрыхтоўка спецыялістаў у галіне канцэптуальнага праектавання складаных інтэграваных сістэм у Беларусі не ажыццяўлялася. Адкрыццё новай спецыяльнасці абумоўлена яе запатрабаванасцю на рынку працы.

Адкрыццё новай спецыяльнасці — гэта пілотны праект, у рамках якога адпрацоўваюцца новыя падыходы ў падрыхтоўцы спецыялістаў для ІТ-сферы, якія эфектыўна спалучаюць тэорыю і практыку. Актуальныя для галіны навучальныя планы і праграмы распрацоўваліся ў цесным узаемадзеянні з работадаўцамі — рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій. Падрыхтоўкай востразапатрабаваных кадраў зоймуцца спецыялісты вядомых ІТ-кампаній, якія раней абаранілі дысертацыі ў БДУ.

Прыём дакументаў на новую спецыяльнасць будзе весціся з 1 па 24 жніўня.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу 

Загаловак у газеце: Спецыялісты для ІТ-краіны

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.