Вы тут

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ва Украіну


На два дні, 20—21 ліпеня, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ва Украіну, дзе запланаваны перагаворы ў фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.


Тэмай сустрэч стане развіццё двухбаковага палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва. Асноўная ўвага будзе ўдзелена эканамічнай сферы, у тым ліку гандлю, інвестыцыям, прамысловай кааперацыі, нафтахімічнаму комплексу, энергетыцы, сельскай гаспадарцы, транспартна-лагістычнай галіне і развіццю міжрэгіянальнага партнёрства. Да таго ж плануецца ўзгадніць падыходы да прыгранічнага супрацоўніцтва.

Адной з тэм сустрэчы стане ўрэгуляванне канфлікту на ўсходзе Украіны. Беларусь актыўна ўдзельнічае ў гэтым, арганізуючы перагаворную пляцоўку для бакоў працэсу. Акрамя таго, прэзідэнты абмяркуюць сітуацыю ў рэгіёне
ў цэлым і абмяняюцца думкамі наконт міжнароднай праблематыкі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Чакаецца, што па выніках перагавораў будзе падпісаны шэраг дакументаў, якія датычацца супрацоўніцтва ў эканоміцы, навукова-тэхнічнай галіне, культуры і міжнацыянальных адносінах.

Загаловак у газеце: Афіцыйны візіт у Кіеў

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.