Вы тут

Заўтра — жараб'ёўка фіналістаў адбору дзіцячага "Еўрабачання-2017"


Жараб'ёўка фіналістаў нацыянальнага адбору дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" адбудзецца ў Белтэлерадыёкампаніі 21 ліпеня (пачатак у 12.00). Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.


Па выніках праслухоўвання прафесійнае журы выбрала дзесяць фіналістаў:

1. Руслана Панчышына (Мінск);
2. Хелена Мерааі (Мінск);
3. Стафанія Сакалова (Мінск);
4. Настасся Жабко (Мінск);
5. Квартэт Нацыянальнага цэнтра дзіцячай творчасці імя У. Мулявіна: Максім Цупрыкаў, Ангеліна Ламака, Стафанія Круглая і Стафанія Сакалова (Мінск); 
6. Марыя Жыліна (Мінск);
7. Дуэт Арыны Пехцеравай і Настассі Дмітрачковай (Магілёў);
8. Яраслаў Саколікаў (Мінск);
9. Настасся Цімафеевіч (Брэст);
10. Эліна Матарас (Мінск).

Пасля жараб'ёўкі запланавана рабочая сустрэча творчай групы праекта ад Белтэлерадыёкампаніі з камандамі юных артыстаў.

Фінальнае шоу ў форме гала-канцэрта пройдзе 25 жніўня ў студыі "600 метраў" і будзе паказана ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Пераможца адбору прадставіць краіну на міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2017", які пройдзе 26 лістапада ў Тбілісі (Грузія).

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».