Вы тут

Беларускія валейбалісты з паражэння стартавалі ў адборы да ЧС


Беларускія валейбалісты з паражэння стартавалі ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе да чэмпіянату свету, уступіўшы сапернікам з Эстоніі 1:3 (20:25, 22:25, 25:21, 23:25).


Адборачны турнір стартаваў у бельгійскім Кортрэйку. Падапечныя Аляксандра Сінгаеўскага ў ходзе сустрэчы мелі шанц перахапіць ініцыятыву ў эстонцаў, ігракі якіх выступаюць у многіх моцных еўрапейскіх клубах. Аднак уласныя памылкі не далі магчымасці беларусам дабіцца поспеху. У чацвёртай партыі пры ліку 23:24, на думку лібера Максіма Будзюхіна, арбітры не вызначылі дакрананне блока ў апанентаў і аддалі ачко на карысць эстонцаў, якое і стала вырашальным. Найбольш рэзультатыўным іграком у складзе беларусаў стаў нападаючы французскага "Пары Валей" Павел Куклінскі - 15 ачкоў. У іншых матчах першага тура Бельгія абыграла Славакію - 3:0, Іспанія адолела Германію - 3:1.

У другім туры трэцяга адборачнага раўнда чэмпіянату свету сустрэнуцца каманды Славакіі і Германіі, Бельгіі і Беларусі, Эстоніі і Іспаніі. Турнір у Кортрэйку прадоўжыцца да 23 ліпеня. Пераможца атрымае права выступіць у фінальнай стадыі чэмпіянату свету па валейболе, які ў 2018 годзе прыме Італія і Балгарыя. Мужчынская зборная Беларусі ніколі раней не прымала ўдзел у вырашальнай стадыі сусветнага форуму.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.