Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Што: «Зямля Саннікава»

Калі і дзе: 8 канал, 25 ліпеня, 8.45

Больш за сто гадоў загадка таямнічай цёплай зямлі, схаванай недзе за Палярным кругам, заставалася неразгаданай. Знайсці дзівосны край па заказе багатага золатапрамыслоўца бярэцца палітычны ссыльны Ільін, які набірае ў экспедыцыю такіх жа адважных — афіцэра-авантурыста, беглага катаржаніна і навязанага ў кампанію слугу, якому загадана забіць таварышаў у выніку знаходжання залатых россыпаў.

Цікавы факт: падчас выканання каскадзёрскага трука — пад'ёма на званіцу — аператар заўважыў, што ў кадр трапляюць тэлевізійныя антэны суседніх дамоў, і здымачная група ўсе антэны зняла. Якраз тады паказвалі футбольны матч, і раз'юшаныя балельшчыкі выбеглі на двор. Каб замяць скандал, давялося выдаць мясцовым жыхарам па 100 рублёў.


Што: «Вялікая прыгода»

Калі і дзе: «Беларусь 3», 26 ліпеня, 12.50

Група піянераў — Вася, Алег, Ігар, Яна, Таня і малодшы Вовачка разам са сваім гадаванцам, пеўнікам Федзем, выпраўляюцца ў самастойны паход па родных мясцінах — каб наведаць у далёкай вёсцы Героя Савецкага Саюза, а па дарозе, калі пашанцуе, адшукаць сляды іншапланецян. Гэтая вандроўка зменіць іх раз і назаўжды: розныя па ўзросце, тэмпераменце і захапленнях, яны вучацца ўжывацца адзін з адным, пераадольваюць перашкоды, праходзячы разам агонь, ваду і медныя трубы, — і нават затрымліваюць злачынцаў!

Калі вашым дзецям не хапае самастойнасці і адказнасці за свае ўчынкі — жывыя прыклады сустракаюцца тут на кожным кроку. А паралельна аўтары фільма захапляльна і з гумарам расказваюць пра шкоднасць мяса, карысць малака, сумленных і не вельмі спосабах зарабляння грошай і шмат пра што яшчэ.


Што: «Не бойся, я з табой!»

Калі і дзе: «Культура», 29 ліпеня, 17.25

Цыркавы артыст Рустам разам з напарнікам і сябрам Сан Санычам едзе наведаць сваю цяжкахворую бабулю — нават нягледзячы на тое, што ў родных мясцінах яго чакае смерць праз кроўную помсту. Аднак застаць бабулю жывой не ўдаецца, і галоўны герой становіцца спадчыннікам яе зямлі і дома. Мясцовы багацей, апантаны ідэяй знайсці нафту, хоча дзеля гэтага захапіць землі Рустама і падманам засылае беднага юнака забіць яго. Але напарнікі разбураюць каварны план, распрацаваўшы ўласны — скрасці нявесту юнака, якую бацька літаральна прадаў заможнаму зяцю. Цыркачам даводзіцца бегчы — а іх пераследуюць адначасова бандыты і паліцыя. Што іх выратуе? Цуд... а яшчэ баявое майстэрства і верныя сябры...

Дарэчы, праз 30 гадоў, у 2011-м, рэжысёр Юлій Гусман зняў працяг фільма — але гэта ўжо зусім іншая гісторыя.

Загаловак у газеце: Дарогі, якія мы выбіраем

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?