Вы тут

Хто лепш за ўсіх лазіць па какосы?


Чэмпіёнам свету па лажанню на какосавыя пальмы стаў жыхар астравоў Кука Джордж Айона, паведамляе BBC News.


Айона паказаў найлепшы вынік на чэмпіянаце, які праходзіў на Таіці і ў якім удзельнічалі 16 спартсменаў. Ён ускараскаўся на васьміметровую пальму за 5,62 секунды, апярэдзіўшы на 0,01 секунды Фіапаі Эліа з Амерыканскага Самоа, якога аматары гэтага віду спорту лічылі найбольш імаверным пераможцам. Спартсменам, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах па лажанні на какосавыя пальмы, даецца дзве спробы, каб забрацца на дрэва з максімальнай хуткасцю. Як правіла, яны выкарыстоўваюць вяровачную пятлю, накінутую на ногі, каб лепш адштурхоўвацца ад ствала. Астравы Кука — архіпелаг на поўдні Ціхага акіяна, які ўваходзіць у Каралеўства Новай Зеландыі.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».