Вы тут

На Тайвані жонка развялася, бо муж не адказваў на СМС


У тайваньскім горадзе Сіньчжу суд вынес рашэнне на карысць жанчыны, якая запатрабавала разводу з мужам. Ён ігнараваў паведамленні жонкі ў месенджары на смартфоне, піша BBC News.


Мужчына на працягу шасці месяцаў чытаў дасланае жонкай, але не адказваў ёй. Без якой-небудзь рэакцыі засталася нават інфармацыя пра тое, што яна трапіла ў бальніцу пасля ДТЗ. Адзіны запіс з боку мужа з'явіўся толькі праз некалькі тыдняў пасля аварыі: ён коратка напісаў жонцы пра сабаку і атрыманую пошту. Жанчына таксама паскардзілася на адсутнасць у мужа стабільнага заробку і нядобразычлівае стаўленне яго сваякоў. Аднак менавіта нежаданне адказваць на яе паведамленні стала апошняй кропляй, якая вымусіла яе патрабаваць развод. «Паведамленні — гэта вельмі важны доказ. Ён дэманструе агульны стан шлюбу, у якім паміж бакамі адсутнічае камунікацыя», — пагадзілася суддзя, якая разглядала справу. Муж не з'явіўся на судовае пасяджэнне, а таксама не адказаў на высланыя яму паведамленні. Нягледзячы на яго адсутнасць, суддзя ўхваліла развод.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Не адказаў — сыходжу!

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».