Вы тут

Прысутнасць айчынных ІT-кампаній у ЗША пашыраецца


Аб'ём «лічбавага» экспарту ў ЗША па выніках 2017 года павінен вырасці на 20% і тым самым перавысіць адзнаку ў 450 млн долараў.


Паводле слоў часовага паверанага ў справах Беларусі ў ЗША Паўла Шыдлоўскага, летась аб'ём экспарту паслуг у ЗША склаў 400 млн долараў, 95% з якіх прыходзіліся на сферу інфармацыйных тэхналогій. Ён таксама адзначыў, што ўсё больш прадстаўнікоў ІТ-бізнесу з Беларусі выходзяць на амерыканскі рынак. Іх агульнай тэндэнцыяй з'яўляецца арыентаванасць на работу ў кірунку стварэння ўласнага праграмнага прадукту, а не аказання аўтсорсінгавых паслуг. Станоўчай тэндэнцыяй у развіцці супрацоўніцтва дзвюх краін таксама з'яўляецца і тое, што на нацыянальнай экспазіцыі Беларусі ў Маямі дзелавая супольнасць ЗША і кіраўнікі ўстаноў адукацыі праявілі цікавасць да наладжвання кантактаў у ІТ-сферы.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».