Вы тут

Памёр вакаліст гурта Linkin Park Чэстэр Бэнінгтан


Саліст амерыканскага гурта Linkin Park Чэстэр Бэнінгтан знойдзены мёртвым у сваім доме ў прыгарадзе Лос-Анджэлеса. Па папярэдніх дадзеных, ён скончыў жыццё самагубствам.​


Фота: ЕРА

Музыка быў два разы жанаты, у яго засталося шэсць дзяцей.

41-гадовы Бэнінгтан быў знойдзены мёртвым у сваім доме ў Палос-Вердес-Эстейтс ў Каліфорніі каля 9 гадзін раніцы па мясцовым часе.

"Шакаваны і засмучаны, але гэта праўда. Афіцыйная заява будзе выпушчана, як толькі будзе гатова", - напісаў у "Твітэры" удзельнік Linkin Park Майк Шынода.

Таболид TMZ адзначае, што ў Бэнінгтана доўгія гады былі праблемы з алкаголем і наркотыкамі. У адным з інтэрв'ю ён заяўляў, што падумваў пра самагубства з-за таго, што ў дзяцінстве подтвергся сексуальнаму гвалту.

У паведамленні TMZ таксама гаворыцца, што Бэнінгтан пакончыў з сабой у дзень нараджэння свайго сябра - лідара гурта Soundgarden Крыса Корнелла, які памёр 18 мая ў адным з атэляў Дэтройта. Судова-медыцынскія эксперты пацвердзілі, што Корнэл таксама скончыў жыццё самагубствам.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.