Вы тут

Гамяльчанін Генадзь Караткевіч выйграў чэмпіянат «Яндэкс. Алгарытм»


Гамяльчанін Генадзь Караткевіч чацвёрты раз стаў пераможцам чэмпіянату па спартыўным праграмаванні "Яндэкс. Алгарытм". Дарэчы, у спаборніцтвах сёлета паўдзельнічалі амаль 5 тысяч чалавек.


Чэмпіянат стартаваў у красавіку і праводзіўся ў сем раўндаў. Удзельнікі рашалі алгарытмічныя задачы, увасаблялі іх у кодзе і загружалі ў тэсціравальную сістэму. Да таго ж сёлета з'явіўся марафонскі раўнд. На ім было прапанавана рашыць аптымізацыйную задачу.

Фінал чэмпіянату адбыўся 18 ліпеня. За дзве з паловай гадзіны трэба было знайсці рашэнні шасці задач. Найлепшым зноў стаў Генадзь Караткевіч. Цяпер ён заканчвае факультэт інфармацыйных тэхналогій і праграмавання Санкт-Пецярбургскага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі. Малады чалавек першы ў рэйтынгу спартыўных праграмістаў CodeForces. На яго рахунку перамогі на расійскіх і міжнародных спаборніцтвах па праграмаванні, уключаючы Google Code Jam, VK Cup, Russіan Code Cup і Facebook Hacker Cup.

Другое месца на сёлетнім чэмпіянаце заняў Нікола Ёкіч са Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха, трэцяе — выпускнік Універсітэта Токіа Макота Саэдзіма. Пераможцам прысуджаны грашовыя прызы ў памеры 300, 150 і 90 тысяч расійскіх рублёў адпаведна.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Перамога як лад жыцця

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.