Вы тут

У продажы з'явяцца зборнікі тэстаў


Магчымасць скласці ўласнае меркаванне аб змесце і складанасці матэрыялаў сёлетняга цэнтралізаванага тэсціравання хутка з'явіцца ў бацькоў абітурыентаў, настаўнікаў, выкладчыкаў і рэпетытараў. Па традыцыі яшчэ да завяршэння прыёмнай кампаніі ў гандлёвую сетку краіны паступяць зборнікі з тэставымі заданнямі, якія былі прапанаваныя ўдзельнікам ЦТ 2017 года — усе варыянты па ўсіх дысцыплінах.


Такім чынам кожны зможа пераканацца ў адэкватнасці патрабаванняў, што прад'яўляюцца да абітурыентаў пры правядзенні ЦТ, і параўнаць свае адказы на тэставыя заданні з апублікаванымі ў зборніках.

А ў верасні, як абяцаюць у Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, выйдуць зборнікі тэстаў па 9 вучэбных прадметах, якія змяшчаюць заданні цэнтралізаванага тэсціравання за 2012—2016 гады. З іх дапамогай старшакласнікі і абітурыенты будуць мець магчымасць не толькі сістэматызаваць і самастойна пракантраляваць свае веды, але і прасачыць асноўныя тэндэнцыі ў фарміраванні заданняў цэнтралізаванага тэсціравання.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Каб праверыць сябе...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».