Вы тут

МЗС: Беларусы не звярталіся па дапамогу пасля землятрусу ў Грэцыі


Беларусы не звярталіся па дапамогу пасля землятрусу ля грэчаскага вострава Кос. Такая інфармацыя размешчана ў твітар-акаўнце Міністэрства замежных спраў Беларусі.


Фото: turkey-egypt.ru

"Паводле інфармацыі паліцыі в.Кос (Грэцыя), беларускія грамадзяне не звярталіся па дапамогу пасля землятрусу. Пасольства працягвае сачыць за сітуацыяй", - гаворыцца ў паведамленні.

Землятрус магутнасцю каля 7 балаў адбылося ўначы каля 1.30 па мясцовым часе ў Эгейскім моры. Па дадзеных сейсмолагаў, эпіцэнтр знаходзіўся недалёка ад курортнага горада Бодрум на паўднёвым захадзе Турцыі і за 16 км ад грэчаскага вострава Кос, які таксама папулярны ў турыстаў. Ачаг падземных штуршкоў залягаў на глыбіні 10 км. Паведамляецца пра больш 120 пацярпелых і двух загінулых на востраве Кос, а таксама аб шпіталізацыі некалькіх жыхароў турэцкага горада Мугла і каля 70 пацярпелых у горадзе Бодрум.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».