Вы тут

Мінсувязі выпусціць канверт да 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Брыля


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 1 жніўня выпусціць у абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай "100 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля", паведамілі ў РУП "Белпошта".


Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.

Намінал маркі "А" адпавядае тарыфу на перасылку простага ліста масай да 20 грамаў уключна ў межах Беларусі.

Спецыяльнае памятнае гашэнне пройдзе 4 жніўня ў аддзяленні паштовай сувязі №1 Мінска (крама "Філатэлія", вул. Маскоўская, 16).

Янка Брыль (Іван Антонавіч Брыль) - беларускі пісьменнік, публіцыст. Народны пісьменнік БССР (1981). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1963), дзяржаўных прэмій СССР і БССР (1952, 1982). У суаўтарстве з Алесем Адамовічам і Уладзімірам Калеснікам напісаў кнігу "Я з вогненнай вёскі ..." (1975), па матывах якой падрыхтаваны "Хатынскі цыкл" дакументальных фільмаў. Вядомы як перакладчык з рускай, украінскай і польскай моў. Творы пісьменніка перакладзены на шматлікія мовы.

На канвертах з арыгінальнай маркай ў якасці знака паштовай аплаты надрукавана выява юбілейнай памятнай маркі, якая самастойна не выпускалася. Гэтая марка з'яўляецца арыгінальнай, паколькі асобна ад такога канверта не існуе.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.