Вы тут

Сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Украіны праходзіць у Кіеве


Сустрэча Прэзідэнтаў Беларусі і Украіны Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі праходзіць у Кіеве.


Мерапрыемства пачалося з цырымоніі афіцыйнай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з удзелам вайскоўцаў роты ганаровай варты. Пасля выканання гімнаў дзвюх краін і прывітання членаў дэлегацый кіраўнікі дзяржаў накіраваліся ў будынак Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны, дзе правядуць перамовы ў фармаце сам-насам. Прэзідэнты абмяркуюць шырокі спектр пытанняў развіцця беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва.

Да афіцыйных перамоваў Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да помніка Вечнай Славы на Магілы Невядомага Салдата. Ён таксама наведаў мемарыял ахвяраў Галадамору, дзе ўсклаў сімвалічную кампазіцыю "Горщік".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.