Вы тут

Два фігуранты справы "чорных рыэлтараў" асуджаныя да расстрэлу


Магілёўскі абласны суд сёння абвясціў прысуд па справе так званых чорных рыэлтараў, якія абвінавачваюцца ў забойстве шасці чалавек і падрыхтоўцы да здзяйснення забойства яшчэ траіх.


Судовае разбіральніцтва па гэтай гучнай справе доўжылася каля васьмі месяцаў. Кожнаму з фігурантаў было прад'яўленае абвінавачванне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Сярод іх здзяйсненне забойстваў шасці чалавек і падрыхтоўка да здзяйснення забойства яшчэ траіх, выкраданне чалавека і падрыхтоўка да выкрадання, а таксама махлярства, разбой, вымагальніцтва, незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць.

Пасля ўсебаковага, поўнага і аб'ектыўнага даследавання абставінаў справы галоўны фігурант Ігар Гершанкоў і яго змоўшчык Сямён Беражной прысуджаныя да выключнай меры пакарання - смяротнай кары - расстрэлу.

Злачынствы адбываліся на працягу 6 гадоў - з 2009 па 2015 год. Ахвяр выбіралі з ліку адзінокіх грамадзян, якія злоўжывалі алкаголем. Карыстаючыся цяжкім матэрыяльным становішчам людзей, абвінавачаныя ўгаворвалі іх прадаць жыллё, а наўзамен абяцалі дапамагчы з набыццём новага. Пасля здзелкі кліентаў забівалі і хавалі ў загадзя выкапаных магілах.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».