Вы тут

Новы завод "БелДжы" пачне серыйны выпуск аўтамабіляў у жніўні


Новы завод "БелДжы" пачне серыйную вытворчасць аўтамабіляў у жніўні, паведаміў журналістам першы намеснік міністра прамысловасці Беларусі Генадзь Свідзерскі.


"У жніўні плануем эксплуатацыйныя выпрабаванні завода па вытворчасці легкавых аўтамабіляў. Па поўным тэхналагічным цыкле пройдуць 222 аўтамабілі, яны будуць рабіцца ў бесперапынным рэжыме, - сказаў Генадзь Свідзерскі. - У жніўні пяройдзем да стадыі серыйнай вытворчасці і экспартных паставак аўтамабіляў".

Доследная партыя аўтамабіляў была сабрана па поўным тэхналагічным цыкле ў чэрвені. Генадзь Свідзерскі падкрэсліў, што абсталяванне паказала сябе эфектыўным і адпаведным патрабаванням тэхнічнага задання. Мадэльны шэраг арыентаваны на розныя цэнавыя сегменты.

Як паведамлялася, праектная магутнасць новага завода пад Барысавам на першым этапе складзе 60 тыс. машын у год. На ўжо існуючым заводзе наладжана вытворчасць красовера Geely Emgrand X7, седана Geely SC7 і хетчбэка Geely LC Cross.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».