Вы тут

Жыхар Магілёва прайграўся ў казіно і спрабаваў саскочыць з моста


Жыхар Магілёва, які прайграўся ў казіно, спрабаваў саскочыць з моста праз Днепр па праспекце Пушкінскай. Супрацоўнікам спецыялізаваных службаў атрымалася пераканаць яго.


Каля 7 гадзін раніцы праз мост па праспекце Пушкінскай быў часткова перакрыты рух. Чалавек пералез праз парэнчы і меў намер саскочыць ў Дняпро. На працягу трох гадзін з мужчынам вялі перамовы спецыялісты УУС аблвыканкама і работнікі псіхалагічнай службы МНС. У ліку адной з прычын свайго ўчынку мужчына называў тое, што напярэдадні прайграўся ў казіно.

Як распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Ігнатовіч, інфармацыя аб намеры чалавека паступіла ад прахожага, які паведаміў на лінію 102, што на мосце праз раку ў Магілёве мужчына пералез праз парэнчы і збіраецца саскочыць. На месца прыбылі праваахоўнікі.

Грамадзянінам, які меў намер саскочыць з моста, аказаўся 31-гадовы жыхар Магілёва, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Супрацоўнікамі органаў унутраных спраў быў часткова перакрыты аўтамабільны рух на мосце і ачэплена месца здарэння. Выкліканыя спецыялісты МНС, хуткай дапамогі і Асвода.

У самыя кароткія тэрміны сітуацыя была ўзятая пад асабісты кантроль кіраўніцтва УУС. Супрацоўнікамі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада УМНС былі прыняты меры па забеспячэнню бяспекі мужчыны - выкарыстаны куб жыцця, прыведзены ў гатоўнасць вадалазная і медыцынская службы. У выніку перамоваў спецыялістам удалося пераканаць магілёўца не зводзіць рахункі з жыццём.

Ён шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя. Праводзіцца праверка, устанаўліваюцца прычыны і абставіны здарэння.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.