Вы тут

Гульні стануць больш чыстымі і сумленнымі


Незалежная арганізацыя допінг-тэсціравання (ІTА) будзе працаваць на Алімпіядзе—2018, паведамляе Іnsіdе thе Gаmеs. Рашэнне было прынята на выканкаме МАК. Арганізацыя пачне работу ў Пхёнчхане, але будзе дзейнічаць у абмежаваным рэжыме.


ІTА была створана 16 сакавіка, яе задачай з'яўляецца распрацоўка індывідуальных планаў тэсціравання.

3 ліпеня Аргкамітэт зімовай Алімпіяды і Параалімпіяды прадставіў афіцыйны сайт, прысвечаны сацыяльнай адказнасці арганізатараў Гульняў пры падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў. Ідэя стварэння вэб-сайта характэрная тым, што гэта першы ў гісторыі Алімпійскага руху праект, які дазваляе кожнаму, няхай гэта будзе спартсмен, студэнт або мясцовы жыхар, зазірнуць за кулісы найважнейшай спартыўнай падзеі чатырохгоддзя і даведацца пра доўгатэрміновыя перспектывы развіцця прымаючай краіны і рэгіёна пасля правядзення Гульняў. Акрамя навін і калонак, прысвечаных навакольнаму асяроддзю, сайт змяшчае картаграфічную інфармацыю пра стан вады і паветра, канцэнтрацыю вуглякіслага газу ў атмасферы, звесткі рэгулярна абнаўляюцца. Тым самым Аргкамітэт падкрэслівае сваю прыхільнасць і паслядоўнасць у ажыццяўленні планаў па зніжэнні выкідаў у навакольнае асяроддзе ў ходзе правядзення самай экалагічнай Алімпіяды.

Раней Аргкамітэт Гульняў-2018 у Пхёнчхане атрымаў сертыфікат міжнароднага класа ІSО20121 за ўкараненне экалагічных стандартаў у правядзенні Алімпіяды.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».