Вы тут

Сяргей Бубка прызначаны членам каардынацыйнай камісіі


Член Выканкама МАК, прэзідэнт НАК Украіны, алімпійскі чэмпіён 1988 года Сяргей Бубка ўключаны ў склад каардынацыйнай камісіі ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску.


Раней каардынацыйная камісія пад кіраўніцтвам прэзідэнта НАК Грэцыі Спіраса Капраласа прыязджала ў Мінск у маі ў рамках інспекцыйнага візіту. Тады чыноўнікі наведалі галоўныя спартыўныя аб'екты сталіцы, якія прымуць спаборніцтвы турніру: «Мінск-Арэна», «Чыжоўка-Арэна», Футбольны манеж, Палац спорту і «Раlоvа-арэна».

Акрамя Бубкі і старшыні Спіраса Капраласа ў складзе камісіі працуюць кіраўнік НАК Харватыі Златка Мацеша, кіраўнік НАК Расіі і член МАК Аляксандр Жукаў, галоўны кансультант па правядзенні Еўрапейскіх гульняў Пірс О'Калахан і менеджар ЕАК па сувязях з арганізатарамі Еўрагульняў Стыў Скот. У мінулым Сяргей Бубка ўваходзіў у склад каардынацыйнай камісіі МАК летніх Алімпійскіх гульняў у Пекіне 2008 года і ў Рыа-дэ-Жанэйра 2016 года.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.