Вы тут

Рыжскае і мінскае «Дынама» згуляюць матч на адкрытым паветры ў Рызе


Рыжскае і мінскае «Дынама» могуць правесці матч на адкрытым паветры ў рэгулярным чэмпіянаце сезона—2017/2018.


Пра гэта паведаміў віцэ-прэзідэнт КХЛ Георгій Кабылянскі. Матч запланаваны на 20 студзеня 2018 года. «Ёсць дамоўленасць, што «Дынама—Рыга» і «Дынама—Мінск» згуляюць матч на адкрытым паветры ў Рызе», — адзначыў ён.

Нагадаем, стартуе рэгулярны чэмпіянат КХЛ 21 жніўня сустрэчай у Санкт-Пецярбургу за Кубак Адкрыцця паміж уладальнікам Кубка Гагарына СКА і пераможцам рэгулярнага чэмпіянату сезона—2016/2017 маскоўскім ЦСКА.

Мінскае «Дынама» першую гульню сезона правядзе 23 жніўня на сваёй пляцоўцы з фінскім «Ёкерытам», 25 жніўня падапечныя Гордзі Дуаера сустрэнуцца на лёдзе «Мінск—Арэны» з падмаскоўным «Віцязем», а завершаць дамашнюю серыю 27 жніўня сустрэчай з ЦСКА.

Першы этап чэмпіянату КХЛ скончыцца 1 сакавіка 2018 года і будзе доўжыцца 193 каляндарныя дні. Другі этап пачнецца 3 сакавіка для камандаў Заходняй канферэнцыі і 4 сакавіка — для клубаў Усходняй канферэнцыі.

Кожная каманда правядзе на першым этапе па 56 матчаў. У раскладзе прадугледжаны паўзы, запланаваныя згодна з календаром Міжнароднай федэрацыі хакея для правядзення этапаў Еўратура ў Фінляндыі (7—11 лістапада) і Расіі (13—17 снежня), а таксама зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года (9—25 лютага). У календары прадугледжаны перапынак, звязаны з падрыхтоўкай зборнай Расіі да Алімпіяды (24 студзеня—8 лютага). Таксама
запланаваны паўзы для правядзення Тыдня зорак хакея —2018 у Астане (12—15 студзеня) і на навагоднія святы (31 снежня—2 студзеня). Традыцыйна не будзе гульняў 7 верасня — у дзень памяці хакейнай каманды «Лакаматыў».

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Гульня пад адкрытым небам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».