Вы тут

І лыжкар, і бондар


Валянціна ПІЦЬКО можна без перабольшання назваць носьбітам традыцый апрацоўкі дрэва. Майстар жыве ў невялікай вёсцы Грыгароўшчыне Шаркаўшчынскага раёна і на сённяшні дзень застаецца адным з нямногіх захавальнікаў старажытнага рамяства. Пяцідзесяцігадовы разьбяр робіць лыжкі — з бярозы, вольхі альбо клёну, габлюе тапарышчы, палюкі для кос, чаранкі для рыдлёвак, шынкоўкі для капусты і вывозіць свой сезонны тавар «на людзі» — прадае на местачковым кірмашы.

Вяршыняй умельства шаркаўшчынскага майстра з'яўляецца бондарства — дубовыя бочкі, ліпавыя маслабойкі і кадушкі. І хоць драўляны посуд не дае вялікага прыбытку (на яго выраб трэба набыць нятанны матэрыял і патраціць ладны адрэзак часу), Валянцін не кідае традыцыйны занятак, працягваючы эксклюзіўную і надзвычай добрую справу, да якой яшчэ ў дзяцінстве яго далучылі дзед і бацька.


Партрэт Валянціна Піцько і яго «памочніцы» коткі Цімы зроблены ў яго бондарска-лыжкарскай майстэрні.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.