Вы тут

Сі Цзіньпін: Варта стварыць армію сусветнага ўзроўню


Вышэйшыя кіраўнікі КНР наведалі выставу ў гонар 90-годдзя НВАК.


Вышэйшае кітайскае кіраўніцтва пад началам старшыні КНР Сі Цзіньпіна наведалі найбуйнейшую выставу, прымеркаваную да 90-й гадавіны заснавання Народна-вызваленчай арміі Кітая (НВАК) , перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Сі Цзіньпін, які з'яўляецца таксама генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета КНР, заклікаў нястомна працаваць на будаўніцтва арміі сусветнага ўзроўню. 

Высокапастаўленыя прадстаўнікі кітайскага кіраўніцтва ў асобе прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна, старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжана Дэцзяна, старшыні Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая Юй Чжэншэна, члена ПК ЦК КПК Лю Юньшаня, сакратара Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Вана Цішаня і першага віцэ-прэм'ера Дзяржсавета КНР Чжана Гаалі таксама наведалі ваенную выставу, якая прайшла ў Вайсковым музеі кітайскай народнай рэвалюцыі.

Як вядома, Народна-вызваленчая армія Кітая была заснавана 1 жніўня 1927 года і насіла тады назву Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі Кітая.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.