Вы тут

Мільёны на сметніку


Смеццевыя палігоны пашыраюцца штодня. Спажыўцы з кожным годам выкідваюць усё больш адходаў — паводле даных Белстата, за апошняе дзесяцігоддзе (з 2005 па 2015 гг.) іх колькасць павялічылася з 3 599 кг на чалавека да 5 255 кг. Павелічэнне на 2 тоны — гэта не толькі ўдар па экалогіі, але і па эканоміцы краіны (хаця праблема агульнасусветная). На гэтым фоне перапрацоўка другаснай сыравіны здаецца адзіным выйсцем (яна шырока прапагандуецца ў СМІ), тым не менш, у Беларусі перапрацоўваюць толькі 30% пластыкавых адходаў, астатнія 70% трапляюць на палігоны. У гэты ж час час, каб загрузіць працай прадпрыемства на 60%, трэцюю частку бутэлек даводзіцца закупляць за мяжой.

Колькі грошай выкідваюць беларусы?

Сёння сістэма збору і сартавання смецця яшчэ недасканалая — напрыклад, на прадпрыемствах, на якіх дастаткова малы аб’ём утварэння адходаў, прыдатных да перапрацоўкі (адносна іх колькасці на вялікіх прадпрыемствах), не практыкуюць вывозіць смецце да спецыяльных кантэйнераў — эка номяць паліва. Пытанне, чаму б не захоўваць другасную сыравіну на сваёй тэрыторыі, а вывозіць, калі назапасіцца шмат, застаецца адкрытым. Зразу мела, нельга абагульняць усе прадпрыемствы, але рацыянальны падыход да праблемы дае істотныя вынікі. Напрыклад (па даных прадпрыемства “РэПласМ” за 2016 год), у Магілёве і Брэсце збіраюць каля 58 і 78% выкарыстаных ПЭТ-бутэлек адпаведна. А ў Віцебску і Мінску на перапрацоўку трапляюць толькі каля 15 і 20% ПЭТ-бутэлек.

Калі перавесці колькасць пахаваных адходаў у грошы, то атрымаецца, што кожны год у выглядзе ПЭТ-бутэлек на палігонах Мінскай вобласці (без уліку адходаў сталіцы) у зямлю закопваюць 1,6 млн еўра, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях — больш за 1 млн еўра, у Магілёўскай, Гродзенскай і Віцебскай — каля 700-900 тыс. еўра.

А мы можам не толькі пазбегнуць такіх “выдаткаў”, але і атрымаць выгаду. Паводле даных “Белдругрэсурсаў”, за апошні год толькі мінчане і жыхары Мінскай вобласці атрымалі ад збору макулатуры каля 860 тыс. рублёў, каля 30 тыс. рублёў за пластык і больш за 262 тыс. рублёў за шкло (усе лічбы прыведзеныя ў новых дэнамінаваных рублях). Дарэчы, ад насельніцтва гэтае прадпрыемства атрымлівае значна больш сыравіны (9 тыс. тон), чым ад прадпрыемстваў (1750 тон, і гэта ў сталічным раёне, дзе іх канцэнтрацыя найбольшая ў краіне).

Пластыкавыя ўпакоўкі і бутэлькі займаюць прыкладна траціну ад смецця, што выкідваецца намі штодзень. Гэта поліэфіры (ПЭТ) — самыя папулярныя ў свеце, яны выкарыстоўваюцца часцей за ўсё. Менавіта гэтая сыравіна лёгка паддаецца перапрацоўцы і можа вяртацца да спажыўца неверагодна вялікую колькасць разоў.

Зразумела, не ўсе штучныя матэрыялы можна паўторна выкарыстоўваць (тым не менш, на Беларусі ёсць прадпрыемствы, якія перапрацоўваюць бутэлькі з-пад геляў і шампуняў, нават цюбікі з-пад пасты!), але праблема забруджвання наваколля відавочная, і на яе павінны звярнуць увагу не толькі простыя спажыўцы, але і кіраўнікі арганізацый, бо ад іх рашэнняў залежыць, ці трапяць тоны пластыку, металу ці паперы на палігон, альбо пачнуць “новае жыццё” і зэканомяць грошы беларусаў.

Разумнае рашэнне ПЭТ-праблемы

Для Беларусі, як і для іншых краін СНД, утылізацыя выкарыстанай ПЭТ-тары з’яўляецца экалагічнай праблемай. У Еўропе ж другасная перапрацоўка ПЭТ-бутэлек пастаўлена на дзяржаўную аснову — у 1994 годзе быў уведзены адзіны закон аб стратэгіі выкарыстання адходаў упакоўкі, накіра ваны на папярэджанне павелічэння цвёрдых бытавых адходаў, іх другасную перапрацоўку і бяспечнае знішчэнне рэшткаў, якія не падлягаюць перапрацоўцы.

Так, у Англіі сёння перапрацоўваецца 70% ПЭТ-бутэлек, у Германіі — 80-85%, у Швецыі — 90-95% (самы высокі паказчык у Еўропе). Прынцып дзяржаўнага рэгулявання перапрацоўкі ПЭТ-тары заключаецца ў тым, што яе вытворцы плацяць спецыяльны падатак, у які ўжо закладзены кошт будучай перапрацоўкі. З гэтых грошай дзяржава і фінансуе ўтылізацыю.

Вялікую папулярнасць за мяжой набылі аўтаматы па прыёме пластыкавых бутэлек фандаматы. Іх назва паходзіць ад нямецкага слова “pfand” — “заклад”. “Разумны” прыёмны кантэйнер вызначае вагу і аб’ём тары, а сканар здольны распазнаваць 30 тысяч штрых-кодаў і дазваляе дакладна ідэнтыфікаваць аб’ект. Кожны добрасумленны грамадзянін мае магчымасць здаць туды бутэлькі і атрымаць за гэта квіток на адпаведную суму (25 цэнтаў за адзінку). Затым на касе ў любым магазіне можна ўзяць грошы па квітку.

Яшчэ адной альтэрнатывай вырашэння пластыкавай праблемы могуць стаць фота-, бія- і вадараскладальныя ўпакоўкі. Іх агульная назва — самараскладальныя. На сметніках такія ўпакоўкі пад уздзеяннем фактараў навакольнага асяроддзя — сонечнага святла, вільгаці, тэмпературы, мікраарганізмаў глебы — на працягу некалькіх тыдняў ці месяцаў раскладаюцца, не наносячы шкоды прыродзе і здароўю чалавека. Вырашэнне любой экалагічнай праблемы патрабуе першапачатковых выдаткаў. Іншымі словамі, заводы па перапрацоўцы, аўтаматы па прыёме другаснай сыравіны, мабільны збор з кантэйнераў патрабуюць грашовых укладанняў. А грошы сёння мы вывозім на сметнікі. Каб разарваць гэтае замкнутае кола, кожнаму беларусу (і дырэктару, і рабочаму) неабходна перайначыць сваё мысленне і пачаць выкідваць смецце асобна. Пакуль што бясплатна, у сваім двары.

На перапрацоўку ПЭТ-бутэлькі ідзе ўсё — корак (пробка) ператвараецца ў гранулы поліэтылену, бутэлька — у ПЭТ- шматкі, этыкетка — у гранулы поліпрапілену. Выкідваць у спецыялізаваны кантэйнер яе неабходна цалкам. Славутая кампанія “Ford” адлівае вечкі матораў для грузавых аўтамабіляў, а “Toyota” — панэлі, бамперы, дзверы для аўтамабіляў з палімерных кампазіцый, якія змяшчаюць перапрацаваны ПЭТ.

 Вольга ПРАЛЮК  

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».