Вы тут

Нацыянальны аэрапорт Мінск вызначыў пунктуальныя авіякампаніі чэрвеня


Нацыянальны аэрапорт Мінск вызначыў самыя пунктуальныя авіякампаніі чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе аэрапорта.


Фота: agentika.com

У намінацыі "Авіякампаніі, якія выконваюць 100 і больш рэйсаў штомесяц" самым пунктуальным перавозчыкам прызнана авіякампанія UTair з паказчыкам пунктуальнасці 90,3 працэнта. Без затрымак яна выканала 97 са 120 рэйсаў.

У намінацыі "Авіякампаніі, якія выконваюць менш за 100 рэйсаў штомесяц" самым пунктуальным перавозчыкам прызнана авіякампанія Etihad Airways з паказчыкам пунктуальнасці 76,9 працэнта. На яе рахунку 20 з 26 рэйсаў без затрымак.

РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" - першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Тут базіруюцца авіякампанія "Белавія", а таксама грузавыя авіяперавозчыкі "Трансавіяэкспарт", "Рубістар" і "Генэкс". Палёты са сталічнага аэрапорта выконваюцца больш як па 40 міжнародных напрамках Еўропы, Блізкага Усходу і іншых рэгіёнаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.