Вы тут

Збяром разам ранец для будучага школьніка!


У сталіцы праходзіць традыцыйная дабрачынная акцыя «Партфель першакласніка».


Акцыя арганізавана ў пяці буйных універмагах Мінска: ГУМе, ЦУМе, гандлёвым доме «На Нямізе», універмагу «Беларусь» і гандлёвым цэнтры «Кірмаш». Галоўная яе мэта — дапамагчы малазабяспечаным і шматдзетным сем'ям, бацькам, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, а таксама сем'ям, у якіх адзін або абодва бацькі з'яўляюцца інвалідамі І-й ці ІІ-й групы, падрыхтаваць першакласнікаў да школы.

Узяць удзел у згаданым дабрачынным мерапрыемстве можа любы ахвотны. Для гэтага дастаткова купіць школьныя прыналежнасці для першаклашак у адным з універмагаў, пералічаных вышэй, і пакінуць іх у спецыяльным валанцёрскім пункце проста ў краме. Па буднях з 13.00 да 19.00, а па выхадных — з 12.00 да 16.00 там будуць дзяжурыць валанцёры БРСМ і прадстаўнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Калі вы не ведаеце, якія тавары неабходны будучым першакласнікам, валанцёры вам падкажуць.

Акрамя таго, можна пералічыць грошы на разліковы рахунак Мінскай гарадской арганізацыі «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў» з паметкай «Партфель першакласніка». Банкаўскія рэквізіты: BY51 АKBB 3015 0000 0030 7000 0000 BYN БІК: АКВВВY2Х.

Акцыя будзе доўжыцца да 20 жніўня. А 22 жніўня партфелі са школьнымі прыладамі, сабраныя неабыякавымі мінчанамі, урачыста ўручаць будучым першакласнікам ў кінатэатры «Піянер».

Святлана БУСЬКО

busko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?