Вы тут

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца цёплае і дажджлівае надвор'е


На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца цёплае і дажджлівае надвор'е, паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Тэмпература застанецца характэрнай для гэтага часу, але атмасферныя франты, што рухаюцца з паўднёвага захаду Еўропы, прынясуць не толькі цёплае паветра, але і дажджы, якія нярэдка будуць суправаджацца навальніцамі і моцным ветрам.


Сёння, у аўторак, ноччу ў асобных раёнах, а ўдзень на пераважнай частцы тэрыторыі краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём па поўдні краіны магчымы навальніцы, у асобных раёнах — моцныя залевы. Такое надвор'е будзе суправаджацца моцным ветрам, магчымы град. Ноччу і ранкам месцамі прагназуецца туман. У цёмны час сутак чакаецца 12—18 градусаў цяпла, удзень — 22—28, а на паўднёвым усходзе слупок тэрмометра можа падняцца і да 30.

У сераду захаваецца няўстойлівае надвор'е, па большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы, моцныя дажджы, магчымы град. Ноччу будзе ад 15 да 20 цяпла, днём — ад 21 градуса па захадзе да 31 — на ўсходзе.

У чацвер з ростам атмасфернага ціску надвор'е ненадоўга палепшыцца, але ў асобных раёнах краіны зноў не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў і навальніц. Тэмпература паветра ноччу складзе 12—19 градусаў, днём — 22—28. На паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці слупок тэрмометра можа дасягнуць адзнакі «+30».

У пятніцу ноччу пераважна па поўдні, а ўдзень па большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах чакаюцца навальніцы, моцныя дажджы, магчымы град. Ноччу будзе 13—20 градусаў вышэй за нуль, днём — 20—27, а на ўсходзе ў асобных раёнах будзе да плюс 30.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Зноў цёпла і з дажджамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».