Вы тут

Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніцтвам «Расатама»


Ключавой тэмай размовы стала будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў нашай дзяржаве. Расійскія партнёры паабяцалі ўвесці станцыю ў эксплуатацыю праз тры гады — летам 2020-га.


— Нам трэба сёння абмеркаваць надта важнае пытанне як з пункту гледжання эканамічнага, так і з палітычнага пункту гледжання, маральнага, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Вы ведаеце, што нам няпроста далося рашэнне аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Фобіі былі вельмі моцныя, але нам удалося іх пераадолець, запэўніць насельніцтва, што за гэтым будучыня. Гэта па-першае. Па-другое, гэта найвышэйшыя тэхналогіі: нароўні з касмічнымі, ІТ-тэхналогіямі, лічбавай эканомікай, «разумнымі тэхналогіямі» — за імі будучыня — я стаўлю і будаўніцтва атамнай станцыі.

Яе ўзвядзенню наша краіна ўдзяляе вельмі сур'ёзную ўвагу:

— Дастаткова сказаць, што я дэтальна азнаёмлены з планамі будаўніцтва атамнай станцыі і з ходам гэтага будаўніцтва. Больш за тое, нядаўна быў назначаны памочнік Прэзідэнта, які адказвае за здзяйсненне нацыянальных праектаў. Гэта ўзровень нацыянальнага праекта нароўні з іншымі, якія мы здзяйсняем, — іх каля дзясятка. Гэта вельмі затратныя праекты, таму мы ўдзяляем гэтаму сур'ёзную ўвагу.

Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што падчас сустрэч з Прэзідэнтам Расіі яны рэгулярна звяртаюцца да тэмы будаўніцтва атамнай станцыі.

— Уважліва кантралюем не толькі ход будаўніцтва гэтай станцыі, але і цэнавыя параметры, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Прэзідэнта Расіі вельмі цікавіць гэтае пытанне.

Аляксей Ліхачоў, генеральны дырэктар Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам» прыгадаў канец мая 2012 года, калі і стартаваў адпаведны праект. Тады Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу пабудаваць самую бяспечную і самую сучасную станцыю ў Еўропе. Кіраўнік «Расатама» запэўніў беларускага лідара, што кампанія дзейнічае, зыходзячы з яго пажадання. Сапраўды, гэта новае пакаленне па бяспецы — «3+». Па словах Аляксея Ліхачова, у свеце такіх аналагаў няма.

Учора дэлегацыя кампаніі наведала пляцоўку будаўніцтва Беларускай АЭС. Як паведаміў гендырэктар «Расатама», усю станцыю ў строй плануецца ўвесці летам 2020 года.

«Расатам» — расійскі дзяржаўны холдынг, які аб'ядноўвае больш за 360 прадпрыемстваў атамнай галіны. У склад карпарацыі ўваходзяць усе грамадзянскія атамныя кампаніі Расіі, прадпрыемствы ядзернага збройнага комплексу, навукова-даследчыя арганізацыі і атамны ледакольны флот. Кампанія займае другое месца ў свеце па запасах урану і чацвёртае па аб'ёме яго здабычы.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Тэхналогіі найвышэйшага ўзроўню

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».