Вы тут

У Клюшчанах на месцы згарэлага храма пабудуюць капліцу


Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч абвясціў пра збор сродкаў на будаўніцтва капліцы ў Клюшчанах (Астравецкі раён) на месцы старажытнага драўлянага касцёла святога Яўхіма, які згарэў у чэрвені. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі.


Фото: sb.by

Драўляны храм быў узведзены ў 1726 годзе і дзейнічаў да 1948 года. У 1990-х касцёл аднавілі, паўторнае яго асвячэнне адбылося ў 1993 годзе.

Збор ахвяраванняў ва ўсёй Гродзенскай дыяцэзіі пройдзе ў нядзелю, 6 жніўня. "Ад імя клюшчанскіх вернікаў звяртаюся да вас з просьбай быць салідарнымі і сабраць ахвяраванні на пабудову капліцы, якая павінна з'явіцца на месцы страчанага храма", - гаворыцца ў распараджэнні Аляксандра Кашкевіча.

Як паведамлялася, з-за пажару без храма засталіся прыхаджане дзесяці населеных пунктаў. Асноўная версія - няспраўнасць электрасетак і электраабсталявання.

Касцёл у Клюшчанах - месца, дзе ў пачатку ХХ стагоддзя нёс служэнне айцец Канстанцін Стэповіч (паэт Казімір Сваяк).

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?