Вы тут

Міжнародны маладзёжны лагер «Бе-Lа-Русь — 2017» пройдзе 27—30 ліпеня


Яго ідэйным натхняльнікам вось ужо чвэрць стагоддзя выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, грамадскае аб'яднанне «Саюз за прагрэс моладзі Латвіі» і Расійскі саюз моладзі. Дэвіз гэтага летніка — «Насустрач Сусветнаму фестывалю моладзі і студэнтаў».


Па традыцыі, якая склалася ў апошняе дзесяцігоддзе, міжнародны маладзёжны палатачны гарадок размесціцца на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна ў Беларусі, на лясной паляне недалёка ад Кургана Дружбы, насыпанага ў 1959 годзе ў памяць аб баявой садружнасці партызан Беларусі, Расіі і Латвіі.

Удзельнікамі лагера стануць каля 600 чалавек - актыў маладзёжных арганізацый краін-удзельніц, ветэраны маладзёжнага руху і ганаровыя госці. Беларусь прадставіць дэлегацыя ў складзе 250 актывістаў БРСМ з усіх рэгіёнаў краіны.

Чатырохдзённая праграма лагера ўключае адукацыйную праграму, займальныя спаборніцтвы, конкурсы і інтэлектуальныя гульні. Маладыя людзі будуць змагацца за чэмпіёнскія тытулы ў чэмпіянатах па футболе (мужчынскі і жаночы турніры), волейболе, у спаборніцтвах дартс і перацягванні каната.  Творчыя здольнасці і артыстызм давядзецца праявіць к конкурсах "Бе-La-Рускія зоры" і конкурсе бівуакаў "Разам сустракаем XIX Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў".

Дарэчы, у кастрычніку бягучага беларуская маладзёжная дэлегацыя плануе ўзяць удзел у гэтым шырокамаштабным міжнародным маладзёжным форуме ў Расіі, таму конкурс бівуакаў - тэатралізаваная сустрэча гасцей і журы, экскурсія і прадстаўленне — стануць своеасаблівай творчай размінкай перад маючым адбыцца фэстам.

Акрамя таго ў лагеры "Бе-La-Русь" разгорнецца маштабная фотавыстаўка  "25 гадоў разам: лагер " Бе-La-Русь" вачыма ..." А мерапрыемства "25 гадоў разам" праз творчыя прадстаўленні пагрузіць удзельнікаў лагера ў гісторыю, культуру і традыцыі кожнай краіны.

За чвэрць стагоддзя ў лагера з'явілася мноства традыцый, якія ўмацоўваюцца і множацца - гэта прысвячэнне пачаткоўцаў (ці "хрышчэнне"?!) дубовымі галінкамі, развітальныя "Агульны круг" і "Малы круг", "Трубка міру" і іншыя. Важнае месца ў праграме лагера адводзіцца мерапрыемствам патрыятычнай накіраванасці, якая ўключае мітынг памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны, памятнае ўскладанне кветак да манумента камсамольцам Прошкаўскага  падполля на тэрыторыі Беларусі, партызанскай разведчцы Марыі Пынто — на тэрыторыі Расіі і іншыя.

Штогод функцыі прымаючага боку перадаюцца аднаму з заснавальнікаў Міжнароднага маладзёжнага лагера "Бе-La-Русь". У гэтым годзе эстафета галоўнага арганізатара перайшла да Расійскага саюза моладзі.

Пачынаючы з 1992 года, незабыўныя дні ў лагеры правялі тысячы маладых людзей з Беларусі, Латвіі, Расіі, а таксама прадстаўнікі моладзі з іншых краін. "Бе-Lа-Русы" апладысментамі сустракалі і праводзілі ганаровых гасцей лагера - народнага артыста СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна і Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры", амерыканскага рок-спевака Ціма Стронга, групу "Манга-Манга" і іншых.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.